Як паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў, навагодні адпачынак у беларускіх санаторыях падаражэў на 20–25%.
У прыватнасьці, дзень навагодняга адпачынку ў санаторыі «Веста» на трасе Менск — Берасьце на 1 чалавека за год падаражэў з 302 да 332 рублёў.
А санаторыя «Юнацтва» каля Менска ў навагодні заезд прапануе 1 дзень адпачынку ў нумарах «паўлюкс» за 464 рублі з чалавека пры ўмове разьмяшчэньня дзьвюх асобаў, а за аднаго чалавека ў гэтым жа нумары — 789 рублёў. Навагодні фуршэт уключаны ў цану.
Пры гэтым гатэлі ў Беларусі сёлета падаражэлі на 14%, а экскурсійныя туры — на 5–10%.
Чаму гэта важна
Беларускія санаторыі застаюцца папулярнымі ў расейскіх турыстаў, часам іх тут больш, чым беларусаў. Тут для іх цэны ніжэйшыя, чым у Расеі.
У прыватнасьці, начальніца аддзелу продажаў санаторыі «Юнацтва» Тацяна Каралькова сёлета паведамляла, што каля 75% адпачывальнікаў у іх грамадзяне Расеі, 20% — Беларусі.
Ад 2026 году цэны для беларусаў і расейцаў у беларускіх санаторыях аднолькавыя, раней расейцы плацілі болей.
Форум