Ад 25 лістапада даражэе праезд у грамадзкім транспарце ў Менску і Магілёўскай вобласьці

Цягнікі на Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтро. Архіўнае фота
Цягнікі на Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтро. Архіўнае фота

Апошні раз праезд у грамадзкім транспарце ў Беларусі даражэў гэтым летам.

Як паведаміў Менскі гарвыканкам, білеты на праезд у грамадзкім транспарце ад 25 лістапада будуць каштаваць: на аўтобус, тралейбус, трамвай — 1,2 рубля, на мэтро — 1,25 рубля.

Паездка ў гарады-спадарожнікі Менску і нацыянальны аэрапорт «Менск» будзе каштаваць 5 рублёў.

Праезд ужо даражэў з 1 жніўня. Тады паездка на аўтобусе, тралейбусе, трамваі стала каштаваць 1,1 рубля, а на мэтро — 1,15 рубля.

У Магілёўскай вобласьці таксама даражэе праезд у грамадзкім транспарце. Цана паездкі вырасьце з 1,05 да 1,15 рубля.

Такім чынам, праезд у Менску, Магілёве і Бабруйску падаражэў на 9%.

Чаму гэта важна

Падаражэньне тарыфаў грамадзкага транспарту спрычыніцца да росту інфляцыі.

Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.

Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам, — 5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.

​
XS
SM
MD
LG