З 29 лістапада «Белтэлекам» падвышае тарыфы на 5%

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьмены датычаць як фізычных, так і юрыдычных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як паведаміў «Белтэлекам», з 29 лістапада 2026 году ён павышае шэраг тарыфаў.

Карэкцыя закране інтэрнэт-доступ byfly, мясцовую тэлефонную сувязь, міжгароднія званкі і пакетныя прапановы.

Яшчэ 16 кастрычніка «Белтэлекам» анансаваў падвышэньні тарыфаў на паслугі з 1 лістапада, але затым апэратар пастанавіў перанесьці тэрмін.

На колькі падаражэюць паслугі

Інтэрнэт (byfly): Тарыф «Дамасед старт» будзе каштаваць 18,50 рубля ў месяц для фізычных асобаў. Цяпер «Дамасед старт» для іх каштуе 17,8 рубля, «Дамасед XXL» — 20,70 і 16,56 рубля адпаведна, «СупэрДамасед» — 23,85, цяперашняя цана — 22,75 рубля.

Сацыяльныя тарыфы: «Сацыяльны анлім 3» будзе каштаваць 10,55 рубля, цяпер 9,2 рубля, «Сацыяльны анлім 8» — 13,45, цяпер 11,7 рубля.

Тарыфы для высокай хуткасьці: «Рэкорд 50 new» — будзе 28,35 рубля, а цяпер яшчэ 27 рублёў.

Пакеты паслуг «ЯСНА» таксама падаражэюць. Пакет «ЯСНА 200 new» цяпер каштуе 49 рублёў, а стане — 51.

Абанэнцкая плата за стацыянарны тэлефон узрастае з 4,05 да 4,25 рубля ў месяц. Такім чынам, тарыфы на сувязь Белтэлекам падымае на 5%.

Чаму гэта важна

Падаражэньне паслугаў сувязі справакуе інфляцыю, у тым ліку праз мультыплікацыйны эфэкт, бо сувязьзю карыстаюцца ўсе суб’екты гаспадараньня.

Гэта пацягне за сабой рост тарыфаў у канкурэнтаў, якія надаюць альтэрнатыўныя паслугі ў галіне хатняга інтэрнэту.

​
XS
SM
MD
LG