На раніцу 9 лістапада акцыі ўпалі на 8%. Унутранае расьсьледаваньне распачалі пасьля паведамленьняў у СМІ пра тое, што Хуан меў блізкія адносіны з кітайскай бізнэс-лэдзі, якая нібыта перадавала інфармацыю ў Пэкін. 8 лістапада Хуан разаслаў паведамленьне супрацоўнікам Nvidia пра тое, што быў няверны сваёй жонцы і што Рада дырэктараў пачала расьсьледаваньне ў сувязі з магчымымі пагрозамі, якія гэтая пазашлюбная сувязь магла ствараць для нацыянальнай бясьпекі ЗША.
Як паведамляе Reuters, будучыня Хуана ў кампаніі пад пытаньнем, улічваючы статус Nvidia як самага каштоўнага вытворцы кампутарных чыпаў. Хуан мае статус зоркі ва ўсім сьвеце, асабліва ў Азіі, дзе ён часта камунікуе зь людзьмі, робіць зь імі сэлфі і раздае аўтографы сваім адданым прыхільнікам.
Паводле зьвестак LSEG, глябальнага пастаўніка фінансавых даных, Хуан — пяты па велічыні акцыянэр Nvidia з прыкладна 3,6% акцый і ён трымае кампанію пад істотным кантролем, бо дзясяткі кіраўнікоў падпарадкоўваюцца непасрэдна яму.
Форум