З 1 студзеня ў Беларусі вырастуць памеры мінімальнай заработнай платы, паведамілі ў прэс-службе ўраду.
Таксама зьменіцца памер базавай стаўкі, якую прымяняюць для аплаты працы ў бюджэтнай галіне.
Такім чынам, з 1 студзеня 2027 году месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі складзе 964 рублі. Базавая стаўка вырасьце да 324 рублёў.
Базавая стаўка павялічыцца ў параўнаньні з 1 верасьня на 8%, тады яна была 300 рублёў.
Што гэта значыць
Улады працягваюць штогод зьмяняць памер мінімальнага заробку ў краіне. У 2025 годзе ён складаў 726 рублёў, сёлета ён ужо складае 858 рублёў.
Мінімальны заробак — гэта ніжняя мяжа выплаты за працу, якую павінны выконваць усе працадаўцы: у дзяржаўных і прыватных арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў і аб’яднаньняў домаўладальнікаў.
Такім чынам, з новага году памер вырасьце больш як на 100 рублёў.
Форум