Як паведаміла рэгіянальнае выданьне «Гомельская праўда» з спасылкай на абласны цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, у сьпісе 10 найменьняў прадукцыі з Расеі, Кіргізстану, Кітаю і Турэччыны.
У пераліку тры віды расейскай халвы, у якіх перавышана ўтрыманьне кадмію, сьвежыя агуркі з перавышэньнем нітратаў, а таксама прамысловыя тавары, у якіх выявілі неадпаведнасьць нормам бясьпекі (кітайскія формы для запяканьня, відэльцы і шкарпэткі, расейскія шампуры і алюмініевыя формы, а таксама дзіцячыя штаны з Кіргізстану.
У чым небясьпека
Кадмій — гэта высокатаксычны цяжкі мэтал, якія можа паўплываць на ныркі, лёгкія і косткі, а нітраты небясьпечныя тым, што ў арганізьме чалавека яны ператвараюцца ў таксычныя нітрыты, якія выклікаюць кіслароднае галадаваньне і павялічваюць рызыку анкалягічных хваробаў.
У кастрычніку Гомельскі абласны цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя паведаміў аб выніках дасьледаваньня 719 пробаў харчовых прадуктаў, найперш ягад, грыбоў і кансэрваў зь іх, на ўтрыманьне цэзію-137.
Перавышэньне гігіенічных нарматываў зарэгістравалі ў 11 раёнах Гомельскай вобласьці — у Брагінскім, Добрускім, Ельскім, Каленкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Сьветлагорскім і Хвойніцкім. Пры нарматыўным максымуме 500 Бк/кг утрыманьне цэзію-137 у пробах сьвежых грыбоў і прадуктаў іх пераробкі склала ад 529 Бк/кг (Сьветлагорскі раён) да 12 002 Бк/кг (Кармянскі раён). Пры максымальнай норме 2500 Бк/кг утрыманьне цэзію-137 у пробах грыбоў сушаных склала ад 2844 Бк/кг (Каленкавіцкі раён) да 38 870 Бк/кг (Нараўлянскі раён). Пры максымальнай норме 160 Бк/кг утрыманьне цэзію-137 у пробах дзікарослых ягадаў і кансэрваваных прадуктаў зь іх склала ад 218 Бк/кг (Кармянскі раён) да 746 Бк/кг (Брагінскі раён).
Форум