Былы сьледчы зрабіў першы допіс у сеціве пасьля вызваленьня. Зрабіў ён гэта на адзначэньне месяцу, калі яму пасьля 5,5 гадоў зьняволеньня сказалі «зьбірай рэчы» і забралі жоўтую бірку.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
У Варшаве паказалі дакумэнтальны фільм «Бяляцкі / Нязломны» (Bialiatski / Unbroken) — пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, кіраўніка «Вясны», праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Ён адказаў на пытаньні гледачоў і паабяцаў праз год выдаць новую кнігу.
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні былых палітвязьняў і як яны вымушана ўцякаюць з краіны.
11 кастрычніка 2024 году ў магілёўскай калёніі № 15 загінуў палітзьняволены Дзьмітрый Шлетгаўэр, асуджаны на 12 гадоў за «шпіянаж» і «садзейнічаньне экстрэмізму».
9 кастрычніка былая палітзьняволеная Марыя Калесьнікава ўзяла ўдзел ва ўсясьветнай прэм’еры твору Radiophobia на міжнародным фэстывалі сучаснай і экспэрымэнтальнай музыкі ORF musikprotokoll у аўстрыйскім Грацы. Упершыню за больш чым пяць гадоў Калеснікава выступіла як салістка.
Жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга паведаміла, што ад яго з новага месца ўтрыманьня радзей сталі даходзіць лісты і паштоўкі. Журналіста з чэрвеня трымаюць у калёніі № 15 пад Магілёвам, а да таго 3 гады ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, вядомай жорсткім рэжымам.
Палітвязень, актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка стаў зусім невідушчым. Пра гэта паведаміла сваячка палітвязьня, інфармаваная аб тым, як ён пачуваецца ў калёніі.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве 8 і 9 кастрычніка адбудзецца першая Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Пасьля татарытарызму: музэй, памяць і беларуская пэрспэктыва». Падрабязьней пра яе расказвае дырэктарка музэю Натальля Задзяркоўская.
Пасьля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы МУС Латвіі прапанаваў дазволіць памежнікам прымяняць зброю для абароны мяжы ад агрэсіўных мігрантаў ці дывэрсантаў. Эўразьвяз выключыў зь беларускага санкцыйнага сьпісу расейскага бізнэсоўца Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Шаўцова.
Дасьледнікі Максім Знак і Юры Козікаў з Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) прэзэнтавалі даклад «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020-2026)», у якім адсачылі зьмены ў карнай сыстэме краіны, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Як стала вядома ад інфармаванай крыніцы, у пачатку кастрычніка палітвязьня Ўладзімера Гундара перавезьлі для адбыцьця далейшага пакараньня з магілёўскай турмы № 4 у бабруйскую калёнію № 2.
5 кастрычніка, у дзень 90-годзьдзя з дня нараджэньня Вацлава Гавэла, у чэскім парлямэнце абмеркавалі падтрымку беларускіх палітвязьняў і іхных сем’яў.
У чацьвертай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю — што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША?
Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя — Беларусь.
Трэцяя частка другога сэзону падкаст-сэрыялу Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які 11 верасьня мінулага году зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь. Сёлета ў жніўні былому палітвязьню і палітыку Міколу Статкевічу споўнілася 70 гадоў.
Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь пасьля вызваленьня, і стаў сымбалем нязломнасьці й ахвярнасьці.
5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі двое 31-гадовых мужчын — супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем гэтую гучную справу разам з праваабаронцай і адвакаткай, якая абараняла яе фігурантаў.
Паліталягіня, экспэртка дасьледчага цэнтру BIPART Тацяна Чуліцкая ў выніковым «ПіКу Свабоды» аналізавала пэрспэктывы зьмякчэньня санкцыяў супраць беларускага калію, пазыцыю Літвы і магчымыя ўмовы Эўразьвязу для афіцыйнага Менску.
Беларускія лекары і праваабаронцы, што працуюць за мяжой, сёлета склалі рэйтынг турмаў і калёній Беларусі з гледжаньня мэдычай дапамогі. Сёньня яго прэзэнтавалі на адмысловай канфэрэнцыі ў Вільні.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў 24 верасьня ўказ аб памілаваньні 15 асуджаных.
16 верасьня ўлады Беларусі памілавалі і выправадзілі за межы дзяржавы дваццаць пяць палітвязьняў, чатырох зь іх — без пашпартоў. Другі эпізод другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны якраз прымусоваму вывазу вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году.
Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску.
«Я хацеў бы займацца гэтым пытаньнем больш шчыльна і, у прынцыпе, зьбіраюся гэта рабіць. Я лічу, што надзея ёсьць. Гэтак жа, як, напрыклад, у Беларусі ёсьць надзея на вызваленьне палітвязьняў, думаю, што і ў Расеі таксама ёсьць надзея», — сказаў спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі.
Другая частка другага сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная дэпартацыям вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году. Невядомыя раней дэталі, рэканструкцыя падзеяў, ацэнка адпаведнасьці беларускаму і міжнароднаму заканадаўству.
Многія зь іх знаходзяцца за кратамі ў цяжкім фізычным стане, заявіла валянтэрка гомельскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Сьвятлана Якубовіч.
На гэтым тыдні Свабода пачала публікацыю другога сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ». Першая частка прысьвечаная палітвязьням, якія загінулі за кратамі ці пасьля вызваленьня ў пэрыяд ад лета 2024-га да цяперашняга часу.
У Вільні адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам беларускіх мэдыя ў выгнаньні.
Па стане на 18 верасьня за кратамі ў Беларусі застаецца 15 прадстаўнікоў мэдыясфэры.
Аўтары таксама заявілі, што Беларусь не выконвае міжнародныя абавязацельствы ў сфэры правоў чалавека і абавязацельствы ў рамках АБСЭ.
Упраўленьне па кантролі за зьнешнімі актывамі Мінфіна ЗША афіцыйна выключыла ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперапрам» з санкцыйнага сьпісу.
Нягледзячы на тое, што праваабаронцы неаднаразова зьвярталі ўвагу на тое, што беларускіх палітвязьняў насуперак іх жаданьню вывозяць з краіны, пасьля новых перамоваў амэрыканскай дэлегацыі з Лукашэнкам палітзьняволеных зноў вывезьлі з краіны.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл даў 17 верасьня ў Рызе інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время». Сярод іншага, ён адказаў на пытаньні пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў і пра адносіны Злучаных Штатаў зь Беларусьсю.
Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні?
У фондзе BySol заявілі, што плянуюць выплаціць сама меней па 1 тысячы эўра кожнаму з 25 вызваленых вязьняў.
Вынікі чарговага візыту Джона Коўла ў Менск выклікалі расчараваньне дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Чакалася больш маштабнае вызваленьне палітвязьняў, а на волю пакуль выйшлі толькі 25 чалавек. Адбыўся збой тэндэнцыі, паводле якой з кожным візытам Коўла Менск вызваляў усё больш вязьняў.
У фондзе BySol паведамілі, што плянуюць выплаціць сама меней па 1 тысячы эўра кожнаму з вызваленых вязьняў.
Карэспандэнты Свабоды зафіксавалі на камэру першыя эмоцыі вызваленых палітвязьняў падчас іх сустрэчы ў Вільні.
16 верасьня стала вядома, што ў выніку двухдзённых перамоў спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 25 зьняволеных.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў ёсьць Павал Белавус, стваральнік «Арт Сядзібы» і крамы Symbal.by.
Сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — былы сьледчы Яўген Юшкевіч. Некалі ён кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць незаконныя загады. Што яшчэ пра яго вядома?
15 верасьня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з амэрыканскай дэлегацыяй расказваў, што ў краіне няма палітычнага перасьледу.
«Для мяне было прынцыпова не прасіць Лукашэнку аб вызваленьні», — кажа былая палітзьняволеная журналістка Кацярына Андрэева, якая правяла за кратамі больш за пяць гадоў.
«Ты там памерці мог, цябе забіць маглі, усё што хочаш магло быць з табой там спэцыяльна, і не спэцыяльна», — сьведчыць ляўрэат нобэлеўскай прэміі міра, былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
У Беларусі, дзе дзяржаўны гімн пачынаецца словамі: «Мы беларусы, мірныя людзі», цяпер афіцыйна амаль 7 тысяч «экстрэмістаў» і 726 «тэрарыстаў». Расказваем, як краіна ператварылася ў «аплот экстрэмізму і тэрарызму» і каго прызнаюць тэрарыстамі.
10 верасьня Нацыянальны фонд за дэмакратыю (National Endowment for Democracy, NED) уручыў ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму мэдаль «За служэньне дэмакратыі».
Загрузіць яшчэ