Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі аб’явіла ў вышук Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота
Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

У Беларусі 5 жніўня аб’явілі ў вышук нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Ягоная картка зьявілася ў базе расейскага МУС, даступнай на сайце mvd.sotaproject.com.

Падставай для вышуку пазначана «крымінальная справа» — без удакладненьня нумару артыкулу.

Алеся Бяляцкага памілавалі і прымусова вывезьлі за мяжу ў сьнежні 2025 году.

Картка вышуку Алеся Бяляцкага на сайце mvd.sotaproject.com
Картка вышуку Алеся Бяляцкага на сайце mvd.sotaproject.com

Менская міліцыя зноў шукае і былога палітвязьня Міколу Дзядка, памілаванага летась у верасьні і аб’яўленага ў вышук сёлета 30 красавіка.

Таксама ў абноўленай базе вышуку аказаліся журналісты Кацярына Гардзеева і Сяргей Падсасонны, вакаліст гурта Dzieciuki Аляксандар Дзянісаў, мадэратарка «Хрысьціянскай візіі» Натальля Васілевіч, былыя палітвязьні, сярод якіх Дзьмітры Казлоў (вядомы таксама як блогер Шэры Кот) і Вячаслаў Лазараў.

Усяго беларускія сілавікі шукаюць амаль 7 тысяч чалавек. Ад леташняга кастрычніка ў базу дадалі больш за 1700 беларусаў.

Чаму гэта важна

З 2024 году МУС Расеі аб’яўляе вышук усё большай колькасьці беларусаў. У сьпіс яны трапляюць на запыт Беларусі — гэта значыць, іх шукаюць у абедзьвюх краінах.

Свабода падкрэсьлівае, што адсутнасьць у гэтай базе вышуку не азначае, што на чалавека не завялі крымінальную справу ў Беларусі і ён не знаходзіцца ў вышуку.

Раней у базу трапілі былыя палітвязьні, журналісты, праваабаронцы, аналітыкі, актывісты і палітыкі, людзі культуры, беларускія добраахвотнікі ў вайне Украіны супраць расейскай агрэсіі, блогеры, сваякі палітвязьняў і палітыкаў на эміграцыі і сотні іншых беларусаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG