Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для горадзенскай актывісткі Валянціны Навумавай 7 гадоў турмы

Турма ў Магілёве, архіўнае фота
Турма ў Магілёве, архіўнае фота

Апошняе паседжаньне ў палітычна матываванай справе жыхаркі Горадні Валянціны Навумавай павінна адбыцца 24 ліпеня.

Стала вядома, што пракурор запрасіў для Валянціны Навумавай 7 гадоў зьняволеньня, піша «Горадзенская праваабарона».

Працэс пачаўся 29 чэрвеня ў Горадзенскім абласным судзе. Вядзе яго судзьдзя Мікалай Рачынскі, вядомы іншымі палітычна матываванымі выракамі.

Валянціну Навумаву затрымалі 5 верасьня 2025 году. З таго часу амаль дзесяць месяцаў яна застаецца пад вартай.

Палітзьняволеную Навумаву судзяць паводле 10 крымінальных артыкулаў

Палітзьняволенай выставілі канчатковае абвінавачаньне паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці».

Валянціна Навумава была сяброўкаю Партыі левых «Справядлівы сьвет». У 2017 годзе яе аштрафавалі на 15 базавых велічыняў у адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG