Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеную актывістку з Горадні Валянціну Навумаву асудзілі на 7 гадоў калёніі

Валянціна Навумава на акцыі «недармаедаў» у Горадні, архіўнае фота
Валянціна Навумава на акцыі «недармаедаў» у Горадні, архіўнае фота

Горадзенскі абласны суд 24 ліпеня агучыў прысуд грамадзкай актывістцы Валянціне Навумавай.

Валянціну Навумаву пакаралі сямю гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Горадзенская праваабарона». Менавіта столькі патрабаваў пракурор.

Палітзьняволеную прызналі вінаватай паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку абразу і паклёп на Лукашэнку, «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «распальваньні сацыяльнай варожасьці».

Навумава доўгі час была сябрыняй партыі левых «Справядлівы сьвет». У 2017 годзе яе аштрафавалі на 15 базавых велічыняў у адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Працэс пачаўся 29 чэрвеня ў Горадзенскім абласным судзе. Вёў яго судзьдзя Мікалай Рачынскі, вядомы палітычна матываванымі выракамі.

Валянціну Навумаву затрымалі 5 верасьня 2025 году. З таго часу амаль дзесяць месяцаў яна застаецца пад вартай.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG