Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд BySol распачаў традыцыйны збор для дзяцей палітвязьняў перад 1 верасьня

Сымболіка BySol
Сымболіка BySol

Гэта штогадовы дабрачынны збор для дзяцей беларускіх палітзьняволеных унутры краіны і за мяжой. Збор прымеркаваны да пачатку новага навучальнага году.

Флнд BySol адкрыў дабрачынны збор для падрыхтоўкі да школы дзяцей палітвязьняў.

«У нашых руках — магчымасьць рэальна ім дапамагчы, — піша BySol. — Штогод BySol атрымлівае каля дзьвюх соцень заявак на дзіцячы школьны збор. Па дапамогу зьвяртаюцца сем’і, дзе бацькі ці адзін з бацькоў знаходзяцца ў зьняволеньні або былі асуджаныя з палітычных матываў. У большасьці выпадкаў такія сем’і знаходзяцца ва ўразьлівым становішчы, а збор дзіцяці ў школу — дадатковы матэрыяльны цяжар».

На кожнае дзіця да 16 гадоў фонд выплаціць па 100 эўра. Агульная сума ўказаная з улікам камісіяў і збораў банку і платных сыстэмаў.

Заяўкі на атрыманьне дапамогі будуць прымацца да 21 жніўня ўключна.

Падаць заяўку на дапамогу могуць сем’і палітзьняволеных зь дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зьняволеньні ня менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі» з накіраваньнем або без), былыя палітзьняволеныя зь дзецьмі, вызваленыя пасьля 1 студзеня 2024 году.

Дапамога ў 100 эўра зь Дзіцячага збору дазваляе пакрыць асноўныя патрэбы: куплю школьнага рыштунку і прынамсі часткі школьнага адзеньня.

«Бязь іх цяжка адчуваць сябе ўпоравень зь іншымі. Гэта таксама наш сыгнал і дзецям, і дарослым, што побач нямала неабыякавых людзей», — піша BySol.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG