У гэты горад ад пачатку наземнай апэрацыі ізраільскай арміі ў кастрычніку 2023 году зьбегла амаль палова насельніцтва сэктару Газа.
У Расеі памёр 71-гадовы грамадзянін Украіны Віктар Дземчанка, абвінавачаны ў шпіянажы, удзеле ў «тэрарыстычнай супольнасьці» і незаконным захоўваньні зброі. Пра гэта паведамляе расейскае праваабарончае таварыства «Мемориал».
Ён заявіў, што словы былога прэзыдэнта ЗША «ставяць пад пагрозу жыцьцё амэрыканскіх і эўрапейскіх салдат».
Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.
Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС. У БАПОР заявілі, што ня ведалі аб тунэлі.
«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім ютуб-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Скандальную заяву магчымага кандыдата ад Рэспубліканскай партыі ўжо асудзіла цяперашняе кіраўніцтва Белага дому.
10 лютага пачаўся кітайскі Новы год. Беларускі чыноўнік павіншаваў кітайскі народ са сьвятам.
У нядзелю на прэзыдэнцкіх выбарах у Фінляндыі супрацьстаяць адзін аднаму два дасьведчаныя палітыкі, прычым роля прэзыдэнта набыла важнасьць у сьвятле сяброўства краіны ў NATO і росту напружанасьці ў адносінах з суседняй Расеяй.
Чаму многія абставіны і ўмовы выбарчай кампаніі, якая адбываецца цяпер у Беларусі, сьведчаць пра страх і няўпэўненасьць рэжыму ва ўласнай будучыні.
У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі правяло «кантрольныя мерапрыемствы» у дачыненьні да больш чым тысячы грамадзкіх абʼяднаньняў. Пра гэта паведаміў на выніковай калегіі 9 лютага ў Менску ведамства намесьнік міністра Алег Кот.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц падчас свайго 24-гадзіннага візыту ў Вашынгтон паабяцаў Украіне бесьперапынную падтрымку, а таксама выступіў з жорсткай крытыкай у адрас расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Боепрыпасы для сыстэм СПА Украіны могуць скончыцца ўжо ў сакавіку, калі іх запас ня будзе папоўнены. Гэта сьцьвярджае газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы з ліку амэрыканскіх афіцыйных асоб.
Прэзыдэнтка Вугоршчыны Каталін Новак заявіла ў суботу, што сыходзіць у адстаўку. Яе прычынай стаў гучны скандал у сувязі з памілаваньнем асуджанага па справе аб сэксуалізаваным гвалце ў адносінах да дзяцей.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs прыняло рашэньне зьнізіць крэдытны рэйтынг Ізраіля на адзін узровень, з А1 да А2.
«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага, паведамляе «Позірк».
Што азначае дазвол для вайскоўцаў ужываць зброю супраць цывільных грамадзян Беларусі і як нерэгістрацыя Надзеждзіна ў Расеі зьвязана з будучымі выбарамі ў Беларусі.
Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, па завяршэньні шостага сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон „Група Вагнэра. Штурмавік“».
Фэрмэры Італіі, Гішпаніі і Польшчы працягваюць пратэставаць супраць сельскагаспадарчай палітыкі Эўразьвязу. 9 лютага яны правялі буйныя дэманстрацыі, якія плянуюць працягваць і надалей.
Грамадзкая палата РФ пачала працу над стварэньнем чорнага сьпіс расейскіх блогераў, якія працуюць на плятформе YouTube і не пераходзяць на расейскія анлайн-плятформы, паведамляе ТАСС.
Колішні прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса падчас сустрэчы ў рамках праекту аналітычнага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў «Росквіт і разьвіцьцё» ў Вашынгтоне згадаў Беларусь.
Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю былому беларускаму міліцыянту Аляксандру Маціевічу, паведаміў агенцтву BNS прадстаўнік дэпартамэнта міграцыі пры МУС Літвы Рокас Пукінскас.
Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кшыштаф Рыбіньскі паведаміў пра сваё рашэньне пакінуць пасаду.
Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук распавяла «Вясьне», як падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Такарчук.
Амбасадар Беларусі ў Браціславе Андрэй Дапкюнас 9 лютага сустрэўся зь віцэ-сьпікерамі парлямэнту Славаччыны Любашам Благам і Андрэем Данка.
Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Армэніі пры перасячэньні мяжы з Грузіяй, калі высьветлілася, што ўлады Беларусі абвясьцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску.
Былы прэзыдэнт ЗША рэспубліканец Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (зборах прыхільнікаў партыі) у Нэвадзе.
Ад доўгачаканага інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана чаканьняў, як выявілася, было няшмат, а тыя, якія былі, пацьвердзіліся.
Сёньня кіраўнік ураду расейскай рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў на пленарным пасяджэньні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан» у Менску ў пятніцу, 9 лютага, заклікаў беларусаў прыяжджаць, нараджаць і ствараць семʼі ў гэтым расейскім рэгіёне.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі. У дачыненьні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.
У Каардынацыйнай радзе ўтварылася няпростая сытуацыя. Са структуры сышла віцэ-сьпікерка Алена Жываглод, пакідаюць протапарлямэнт і іншыя дэлегаты. Свабода паспрабавала высьветліць, што адбываецца ў гэтай структуры.
На думку палітыка з Удмуртыі Сяргея Антонава, падчас двухгадзіннага інтэрвію амэрыканскаму тэлевядоўцу Ўладзімір Пуцін пасьпеў нагаварыць на артыкул Крымінальнага Кодэксу.
Падчас выступу на эканамічным форуме «Беларусь — Башкартастан» прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка назваў аб’ём таваразвароту з Расеяй за 2023 год — 53 млрд даляраў.
Беларуская вайсковая прамысловасьць анансавала выпуск двухматорных шматмэтавых самалётаў, бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў паражэньня БПЛА, які нізка лятаюць, з выкарыстаньнем лазэра.
На нечарговых выбарах прэзыдэнта Азэрбайджана перамог цяперашні кіраўнік краіны Ільхам Аліеў.
У той жа час Украіна ня мае інфармацыі пра тых сваіх палонных, якіх Расея плянавала перадаць Украіне ў той дзень.
Валерыю Залужнаму і Кірылу Буданаву ўручаць ордэн «Залатая Зорка».
Усе палітычныя зьняволеныя ў Беларусі павінны быць «неадкладна і безумоўна» вызваленыя, гаворыцца ў сумеснай заяве, якую шэраг дэмакратычных краін прадставіў 8 лютага пастаяннай радзе АБСЭ з прычыны беларускай сытуацыі ў галіне чалавечага вымярэньня.
Яшчэ ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі зьявілася сацыяльная ініцыятыва INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі харчаваньня пацярпелым ад рэпрэсій.
У Беларусі абвінавацілі Літву, Латвію і Польшчу ў наўмысным замаруджваньні афармленьня грузавікоў на мяжы.
Уладзімір Пуцін назваў умовы, пры якіх ён будзе ваяваць з эўрапейскімі краінамі.
Эўрапейскі парлямэнт 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю аб Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазыцыю да выбараў у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага.
«Існаваньне гэтай жалезнай заслоны стварае праблемы як для NATO, так і для Літвы, якая павінна зрабіць шмат працы, і зрабіць яе хутка», — сказаў Гітанас Наўседа.
Сьцяна на мяжы зь Беларусьсю пакуль што не зьяўляецца настолькі шчыльнай, каб выключыць перасячэньне мяжы мігрантамі.
Чаму ў Расеі не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты Надзеждзіна? Дзеля чаго беларускія ўлады напярэдадні выбараў напампоўваюць градус небясьпекі? Ці мае рацыю Пазьняк, што новы лідэр народзіцца толькі ўнутры Беларусі?
Ужо чацьвёрты год Лукашэнка і Пуцін пагражаюць аб’яднаць свае прапагандысцкія махіны і стварыць мэдыяхолдынг так званай «саюзнай дзяржавы». А што на практыцы? — Разьбіраемся.
Валеры Залужны быў на пасадзе галоўнакамандуючага УСУ зь ліпеня 2021 году. Яго месца зойме Аляксандар Сырскі.
Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў заявіў, што для аховы беларускіх калёній выкарыстоўваюцца бесьпілётнікі.
Загрузіць яшчэ