Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група сяброў Беларусі ў АБСЭ выступіла з заявай пра апошнюю хвалю рэпрэсій і заклікала вызваліць палітвязьняў


Сымболіка АБСЭ
Сымболіка АБСЭ

Усе палітычныя зьняволеныя ў Беларусі павінны быць «неадкладна і безумоўна» вызваленыя, гаворыцца ў сумеснай заяве, якую шэраг дэмакратычных краін прадставіў 8 лютага пастаяннай радзе АБСЭ з прычыны беларускай сытуацыі ў галіне чалавечага вымярэньня.

Дакумэнт, пададзены пастаянным прадстаўніком Канады ў АБСЭ Джосьлін Кінэр, адлюстроўвае пазыцыю «нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі»: Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Гішпаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксэмбурга, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Польшчы, Румыніі, Францыі, Швэцыі, Эстоніі і, уласна, Канады.

Да заявы таксама далучыліся Аўстрыя, Альбанія, Баўгарыя, Грэцыя, Ісьляндыя, Італія, Ліхтэнштэйн, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя і Чэхія.

«У апошнія тыдні да нас зноў дайшлі дакладныя паведамленьні аб тым, што Беларусь не выконвае сваіх абавязаньняў у пляне чалавечага вымярэньня, прынятыя ў рамках АБСЭ», — гаворыцца ў дакумэнце.

Адзначаецца, што ў студзені «прайшла чарговая хваля перасьледу, арыштаў і затрыманьняў, на гэты раз накіраваных супраць былых палітвязьняў, якія засталіся ў Беларусі, сем’яў палітзьняволеных і тых, хто іх падтрымліваў».

«Як і жорсткія пасьлявыбарныя рэпрэсіі ў 2020 годзе, гэтыя дзеяньні, здаецца, накіраваны на запалохваньне народу Беларусі напярэдадні заплянаваных на гэты месяц парлямэнцкіх выбараў», — падкрэсьліваецца ў заяве.

Аўтары дакумэнта спаслаліся на ацэнку здарэньня праваабарончай арганізацыяй Amnesty International, якая адзначыла, што «суровасьць перасьледу дзіўная нават для краіны і рэгіёну, на якія прыпала больш чым вялікая доля жорсткіх рэпрэсій».

Адзначаецца, што дзяржавы АБСЭ неаднаразова гаварылі аб тым, што неабходна ўказваць на невыкананьне Беларусьсю сваіх абавязаньняў у галіне чалавечага вымярэньня ў рамках арганізацыі, «асабліва пасьля фальсыфікацыі выбараў 2020 году і значнага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека, якое адбылося».

Саўдзел Беларусі ў поўнамаштабным уварваньні Расеі ва Ўкраіну «пагоршыў парушэньні правоў чалавека», а таксама «садзейнічаў рэгіянальнай і міжнароднай нестабільнасьці».

«Больш за тры гады беларускія ўлады жорстка перасьледуюць апазыцыянэраў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, журналістаў і работнікаў СМІ, рэлігійныя суполкі і практычна ўсіх свабодных людзей. На думку спэцыяльнага дакладчыка ААН аб Беларусі і Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ў правах чалавека, гэта можа быць прыраўнавана да злачынстваў супраць чалавечнасьці. Асобы, якія спрабуюць рэалізаваць свае правы чалавека і асноўныя свабоды, падвяргаюцца запалохваньню, перасьледам, злоўжываньням і адвольным затрыманьням», — гаворыцца ў заяве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG