Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як зьдзекуюцца ў калёніі з палітвязьня Гундара, у якога няма нагі?
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Інтэрпол часова заблякаваў у сваёй базе доступ да дадзеных рэжысэра Андрэя Гнёта, паведамляе тэлеграм-канал DW Беларусь.
Ад 2020 году праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў. Праваахоўныя органы не спыняюцца ў пошуках ворагаў. Расказваем пра новыя мэтады іх працы.
Сяргей Шайгу заявіў, што на тле вайны ва Ўкраіне няўрадавыя арганізацыі значна нарасьцілі антырасейскую дзейнасьць, каб зьнізіць вайскова-тэхнічную, эканамічную і культурную супрацу рэгіёну з Расеяй.
Дэпартамэнт міграцыі сёлета плянуе праверыць больш за 18 000 беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 г. абмежаваньняў і праверак.
У цэнтры Эўропы, у краіне з разьвітай мэдыцынай людзі, якія нават яшчэ не асуджаныя, пакутуюць ад антысанітарыі і ўкусаў вошай і клапоў. Расказваем, што адбываецца ва ўстановах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы
Праекты разам з польскім урадам фінансуе Эўразьвяз.
З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
2 сакавіка на вайсковай авіябазе Нацыянальных узброеных сіл (НВС) «Ліелвардэ» ўрачыста адкрыюць місію NATO ў патруляваньні паветранай прасторы краін Балтыі.
За 10 гадоў скарачэньне склала амаль паўмільёна чалавек.
Уладзімір Пуцін накіраваў удзельнікам кангрэсу прывітаньне, тэкст якога зачытаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Амэрыканцы настойваюць на пагадненьні аб замірэньні да пачатку мусульманскага посту Рамазан 10 сакавіка.
У Эўразьвязе асудзілі працэс выбараў у Беларусі, назваўшы яго непразрыстым. У Маскве заявілі пра спробы эміграцыі і Захаду расхістаць сытуацыю.
Пазбаўлены фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускі Чырвоны Крыж папрасіў улады зьбіраць для іх грошы з мэдыкаў. Расказваем, як гэта адбываецца і ці можна адмовіцца.
Валер Бельскі пакінуў пасаду намесьніка старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай.
Эўропа дапаможа Ўкраіне «ўзяць на сябе ініцыятыву і дзейнічаць разам у той час, калі з боку ЗША існуе няўпэўненасьць адносна дапамогі», заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы лідараў ЭЗ у Парыжы.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон адкрыў увечары 26 лютага ў Парыжы міжнародную канфэрэнцыю ў падтрымку Ўкраіны з удзелам двух дзясяткаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Эўропы, а таксама ЗША, Канады і Вялікай Брытаніі.
Нямеччына прасіла Злучаныя Штаты ўключыць Аляксея Навальнага ў любое пагадненьне аб абмене зьняволенымі, якое прадугледжвае вызваленьне з турмы грамадзяніна Расеі Вадзіма Красікава.
Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хельсынскі камітэт вялі кампанію назіраньня за сёлетнімі парлямэнцкімі і мясцовымі выбарамі ў Беларусі.
Парлямэнт Вугоршчыны ратыфікаваў пагадненьне аб уступленьні Швэцыі ў NATO. Дзяржава, якая захоўвала нэўтралітэт больш за 200 гадоў, стане 32-й удзельніцай Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампанія і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Уладальнік кампаніі «Legion 104» Андрэй Смаляк сказаў выданьню «Медиазона», што сапраўды выехаў 24 лютага ў Варшаву. Датычнасьць як сваю, так і кампаніі да зьяўленьня выступу Сьвятланы Ціханоўскай на публічных экранах ён адмаўляе.
«Зь юрыдычнага пункту гледжаньня» ня бачна «ніводнай прычыны», чаму Менск павінен «прыслухацца да заяваў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра адзіны дзень галасаваньня ў Рэспубліцы Беларусь».
Карпарацыя Meta, уладальніца сацыяльных сетак Facebook і Instagram, у панядзелак абвясьціла, што запускае кампанію па барацьбе з дэзінфармацыяй у інтэрнэце — перш за ўсё з фэйкамі, якія ствараюцца пры дапамозе тэхналёгій штучнага інтэлекту.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская бярэ ўдзел у 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Эўразьвяз пацьвердзіў свой намер прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньнях правоў чалавека, а таксама ўводзіць і далей абмежавальныя захады, пакуль беларускія ўлады ня спыняць гэтыя дзеяньні.
Беларуская дэмакратычная лідэрка выказала «сардэчную падзяку» ўсім сябрам і хаўрусьнікам, якія «прыслухаліся да закліку асудзіць фіктыўныя выбары рэжыму».
Мінулая выбарчая кампанія была ў пэўным сэнсе ўнікальнай, не падобнай на ўсе папярэднія. Моцны ўплыў на яе аказалі пратэсты 2020 году. Для Лукашэнкі гэта кампанія найперш цікавая як рэпэтыцыя прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца налета.
Генэральны сакратарыят Інтэрполу адказаў на запыт Радыё Свабода аб выкарыстаньні ягоных мэханізмаў уладамі Беларусі для перасьледу апанэнтаў за мяжой.
Кіраўніца Міжнароднага фонду барацьбы з карупцыяй Марыя Пеўчых сьцьвярджае, што Аляксея Навальнага забілі ў калёніі, каб не мяняць яго на меркаванага супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў Вадзіма Красікава, які адбывае пакараньне за забойства ў Бэрліне.
Лукашэнка сказаў пра гэта на сустрэчы, якую правёў празь некалькі гадзін пасьля падвядзеньня папярэдніх вынікаў выбараў.
Краіны ЭАЭС вядуць перамовы аб стварэньні адзінага рынку энэргарэсурсаў з 2021 году.
24 лютага трансьляцыю выступу Сьвятланы Ціханоўскай запусьцілі на больш як 2000 экранах у Беларусі. Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманьнях.
На пачатку лютага 2024 году ў Літве знаходзіліся 224,8 тысяч іншаземных грамадзян, у тым ліку 62 474 грамадзян Беларусі.
Узброеныя сілы Ізраілю прапанавалі плян эвакуацыі цывільных жыхароў з сэктару Газа, аб’явіў офіс прэмʼер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу 26 лютага.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, як іхнае жыцьцё пагоршыцца, калі Літва закрые яшчэ два пераходныя пункты зь Беларусьсю.
Экспэрты ацанілі заявы Лукашэнкі на ўчастку для галасаваньня.
Шэраг урадаў краін Захаду заявіў, што выбарчы працэс у Беларусі праходзіў зь вялікімі парушэньнямі.
З асуджэньнем працэсу і вынікаў выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага, выступіла Рада БНР.
Цягам датэрміновага галасаваньня камітэт называў рэкордныя лічбы. Назваў высокую і ў заключны дзень.
Міністра аховы здароўя Хаджаева засмучаюць занадта высокія цэны ў прыватных мэдычных цэнтрах. Ён хоча іх зраўнаць зь дзяржаўнымі на заканадаўчым узроўні.
Паводле ініцыятара стварэння групы сяброўства «Дэмакратычная Беларусь» у нямецкім Бундэстагу Робіна Вагенэра, як і сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары летам 2020 году, гэтыя «выбары» не зьяўляюцца ні сумленнымі, ні свабоднымі.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зрабіў заяву з асуджэньнем «фіктыўных парлямэнцкіх і мясцовых выбараў рэжыму Лукашэнкі».
ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» – яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».
Дэпутаты фракцыі «Новае адзінства» ў Саэйме Латвіі «ацэняць магчымасьці рэалізацыі» законапраекту аб нядопуску на дарогі краіны аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву LETA паведаміў кіраўнік фракцыі Эдмунд Юрэвіц.
Вялікі асартымэнт напояў і закусак прапануюць выбарцам у адзіны дзень галасаваньня 25 лютага. Так было і раней.
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
Загрузіць яшчэ