Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выступіла на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека


 Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская бярэ ўдзел у 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Сьвятлана Ціханоўская 26 лютага выступіла на дыскусіі, прысьвечанай Беларусі, арганізаванай Фінляндыяй, ЗША, Нарвэгіяй, Літвой і Альбаніяй. Акрамя таго, у яе плянах сустрэча са спэцыяльным дакладчыкам ААН па пытаньні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі Клеманам Вулем.

У сваім выступе Ціханоўская падзякавала ўдзельнікам 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека за прыхільнасьць справе правоў чалавека ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце.

Яна адзначыла, што сёньняшнія дыскусіі ня толькі прадэманстравалі найважнейшыя праблемы, зь якімі прыходзіцца сутыкацца, але таксама падкрэсьлілі стойкасьць і мужнасьць тых, хто стаіць на перадавой гэтай барацьбы.

Ціханоўская нагадала, што сытуацыя ў Беларусі застаецца сур’ёзнай: тысячы палітычных зьняволеных пакутуюць у турмах у бесчалавечных умовах. Яна ўзгадала нядаўнюю сьмерць палітзьняволенага Ігара Ледніка.

Ціханоўская заявіла, што рэакцыя міжнароднай супольнасьці на крызіс у Беларусі і на аналягічныя рэпрэсіўныя рэжымы павінна быць рашучай і непахіснай. Дзеяньні, якія прымаюцца супраць гэтых рэжымаў, на думку Ціханоўскай, павінны несьці ня проста сымбалічны характар, а мець рэальны ўплыў на месцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG