Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.
У нядзелю Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Да магілы расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, пахаванага 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках Масквы, у нядзелю людзі працягвалі несьці кветкі.
У Сэрбіі ўрадавая партыя пагадзілася на правядзеньне ў Бялградзе новых муніцыпальных выбараў — пасьля масавых пратэстаў апазыцыі і нэгатыўных ацэнак галасаваньня, праведзенага 17 сьнежня мінулага году, з боку Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (зборах выбарнікаў) Рэспубліканскай партыі ў штаце Місуры. Паводле афіцыйных зьвестак, прыхільнікі яго суперніцы Нікі Гэйлі не былі ў большасьці ні на адным з больш чым 200 сходаў, праведзеных у штаце.
Роўна год таму, 3 сакавіка 2024 году, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачаньнях былі асуджаныя на 10, 9 і 7 гадоў турэмнага зьняволеньня адпаведна.
Гомельскі абласны суд 15 сакавіка разгледзіць справу аб ліквідацыі пошукавага грамадзкага аб’яднаньня «Ніколі не забудзем», ляяльнага ўладам.
Ізраільскі бок «у асноўным» прыняў прапанову аб шасьцітыднёвым перамірʼі ў сэктары Газа c палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Пасьля сьмерці згвалтаванай 25-гадовай беларускі Лізаветы намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальным кодэксе зьменяць.
Міністэрства абароны Нямеччыны не ўдакладніла, ці сапраўды нямецкія афіцэры абмяркоўвалі імаверныя ўдары ракетамі Taurus па Крымскім мосьце.
МУС Беларусі адсправаздачылася пра першае затрыманьне «за адмаўленьне генацыду». 54-гадовага менчука затрымаў ГУБАЗіК пры з дапамогай байцоў САХР.
У Менскім гарадзкім судзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і разважае, чаму Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія ўлады зьбіраюцца правесьці ў 2025 годзе.
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Калі праслухоўваньне размовы нямецкіх афіцэраў, якія нібыта абмяркоўвалі верагодныя ўдары TAURUS па Крымскім мосьце, пацьвердзіцца, гэта будзе «вельмі праблематычна», заявіў кіраўнік камітэту бундэстагу па кантролі за спэцслужбамі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовых кароткатэрміновых мерах па ажыцьцяўленьні дзяржаўных выдаткаў — для прадухіленьня частковага закрыцьця ўрадавых устаноў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткаю Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, Екацярынбургу і іншых гарадах Расеі паліцыя затрымала каля 60 удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага, якога сёньня пахавалі на сталічных Барысаўскіх могілках.
Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў распараджэньне, якім зацьверджаныя тэрміны и щмовы правядзеньня ХХХІІІ Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры бясьпекі і доўгатэрміновай падтрымцы Ўкраіны.
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня зацьверджаныя адпаведнай пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэньні гэтага органа 1 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Сёньня ў Вашынгтоне пачаў працу першы Беларускі бізнэс-форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) сумесна з Дэпартамэнтам гандлю Злучаных Штатаў Амэрыкі.
У ноч на 1 сакавіка бесьпілётнікі атакавалі прамзону ў Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці, дзе знаходзіцца завод імя Сьвярдлова.
З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы.
Амэрыканскі журналіст Такер Карлсан назваў словы Пуціна аб «дэнацыфікацыі» Ўкраіны адной з самых дурных рэчаў, якія калі-небудзь чуў.
З восені 2023 году з польскага боку пэрыядычна блякуюць рух праз пункты пропуску на мяжы з Украінай.
Нядаўна ўрад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Такім чынам, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму?
У Мінабароны Беларусі расказалі дэталі супрацы з ПВК «Вагнэр» і іншым расейскімі войскамі, якія ваявалі супраць Украіны.
Польскія сілавікі затрымлівалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Українська правда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара.
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі адказвае на пытаньне, чаму Варашава павялічвае абаронны бюджэт і на заявы Лукашэнкі ўжо амаль не рэагуе і аналізуе прычыны польска-ўкраінскага збожжавага канфлікту.
Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.
Факты незаконнага перасячэньня мяжы зафіксавалі ў Латвіі і Польшчы.
«У мінулым мы наўпрост размаўлялі з Расеяй у прыватным парадку аб наступствах прымяненьня ядзернай зброі», — сказаў Мэцью Мілер.
Раней паведамлялася толькі пра ўдзел расейскай прыватнай вайсковай кампаніі ў вайсковых вышкалах на палігонах. Цяпер высьветлілася, што яны перадаюць досьвед і ва ўнівэрсытэтах.
Чаму агульны тон штогадовага пасланьня прэзыдэнта Расеі быў такі немабілізацыйны? Зь якой прычыны ў ім практычна не гаварылася пра краіны постсавецкай прасторы, у прыватнасьці, пра Беларусь? Ці варта чакаць ад Пуціна падчас выбарчай кампаніі некіх ініцыятываў адносна Беларусі?
Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту. Выступ чакаўся настолькі важным, што расейская сетка кінатэатраў арганізавала яго бясплатную трансьляцыю.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка.
Работніку БМЗ, якога абяцалі адпусьціць, прысудзілі год калёніі за нібыта распальваньне варожасьці.
Уладзімір Пуцін сказаў, што Расея цяпер нібыта вядзе барацьбу за свае сувэрэнітэт і бясьпеку, а заходнія краіны імкнуцца стрымаць разьвіцьцё расейскай дзяржавы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
«Сёньня хапае сілаў і сродкаў, каб забясьпечыць аховы грамадзкага парадку», — сказаў Іван Кубракоў.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску знайшла ў продажы тры «экстрэмісцкія» кнігі на сайтах трох інтэрнэт-крамаў, паведаміла прэс-служба ведамства.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прайшоў штогадовы мэдычны агляд.
Свабода сабрала рэакцыі Вашынгтона, Кіева, Кішынёва і экспэртаў на зварот Прыднястроўя да парлямэнту Расеі.
Загрузіць яшчэ