Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль «у асноўным» прыняў прапанову аб перамір’і ў сэктары Газа


Ізраільскія вайскоўцы ў сэктары Газа
Ізраільскія вайскоўцы ў сэктары Газа

Ізраільскі бок «у асноўным» прыняў прапанову аб шасьцітыднёвым перамірʼі ў сэктары Газа c палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе. Пра гэта паведамляюць CNN і Financial Times са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Згодна з плянам, спыненьне агню дасьць магчымасьць вызваліць закладнікаў, у асноўным жанчын, пажылых людзей і параненых, а таксама даставіць у Газу гуманітарную дапамогу. Financial Times удакладняе, што ХАМАС пакуль не пагадзілася вызваліць названыя катэгорыі закладнікаў.

СМІ паведамляюць, што прадстаўнікі палестынскай групоўкі, ЗША і Катару ўжо прыехалі ў Каір для працягу перамоваў па абменным пагадненьні. Прыбыцьцё ізраільскай дэлегацыі чакаецца.

Паводле CNN, на працягу шасьці тыдняў будзе распрацаваны другі этап абмену закладнікаў і дастаўкі дапамогі ў сэктар Газа.

Прадстаўнікі ХАМАС заявілі, што дасягненьне перамірʼя магчымае на працягу двух сутак, калі Ізраіль прыме патрабаваньні групоўкі. Умовы ўключаюць вяртаньне перамешчаных цывільных асобаў на поўнач сэктару Газа і павелічэньне абʼёмаў гуманітарнай дапамогі.

  • Ізраіль пачаў наземную апэрацыю ў сэктары Газа ў адказ на напад ХАМАС, прызнанай у ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай, на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году. Тады ў Ізраілі загінулі больш за 1200 чалавек, больш за 250 захапілі ў закладнікі і вывезьлі ў сэктар Газа. Некаторых палонных пазьней забілі. Паводле апошніх зьвестак, джыхадысты ўтрымліваюць больш за 130 чалавек.
  • З пачатку вайны патрэбы жыхароў сэктару Газа ў гуманітарнай дапамозе вырасьлі, а магчымасьці яе дастаўкі звузіліся. Паводле падлікаў The Guardian, абʼёмы дапамогі ўпалі на 80%. Міжнародныя агенцтвы неаднаразова папярэджвалі, што сэктар Газа знаходзіцца на мяжы гуманітарнай катастрофы, ёсьць прамая пагроза голаду і эпідэмій. Паводле апошніх зьвестак падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, у сэктары загінулі больш за 30 тысяч чалавек. Незалежнага пацьверджаньня гэтым зьвесткам няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG