Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі заявілі аб адсутнасьці «кадравага голаду» і дастатковасьці сіл для аховы грамадзкага парадку


Іван Кубракоў. Архіўнае фота
Іван Кубракоў. Архіўнае фота

«Сёньня хапае сілаў і сродкаў, каб забясьпечыць аховы грамадзкага парадку», — сказаў Іван Кубракоў.

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што органы ўнутраных спраў маюць дастаткова сродкаў і сіл для аховы грамадзкага парадку.

«Сёньня хапае сілаў і сродкаў, каб забясьпечыць аховы грамадзкага парадку», — працытавала Івана Кубракова дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле яго, усе разьлікі аб колькасьці сіл сродкаў заснаваны на ацэнцы досьведу 2020 году.

«Аналізуем сытуацыю за межамі нашай краіны, вывучаем досьвед абсалютна ўсіх краін. І я з упэўненасьцю магу сказаць, што тыя сілы і сродкі, якія мы маем, дазваляюць забясьпечыць ахову грамадзкага парадку», — падкрэсьліў ён.

Міністар таксама паведаміў, што «кадравага голаду ў органах унутраных спраў няма».

«Мы бачым, асабліва пасьля 2020 году, калі сілы, што намагаліся расхістаць сытуацыю ў нашай краіне, запалохвалі супрацоўнікаў органаў унутраных органаў, [...] і спадзяваліся, што наадварот у органы ўнутраных спраў на службу моладзь ня будзе ісьці. Сёньня з улікам нашай працы з моладзьдзю, патрыятычнымі клюбамі, мы бачым, што толькі за 2023 год з заявамі ў органы ўнутраных спраў зьвярнуліся больш за 8 тысяч маладых людзей», — паведаміў міністар.

Іван Кубракоў дадаў, што зь іх 50 адсоткам заяўнікаў адмовілі ў прыёме на службу. «Мы лічым, што якасьць павінна быць на самым высокім узроўні, і мы ня можам дазволіць, каб у органах унутраных спраў служыў выпадковы чалавек», — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG