Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская наведае з афіцыйным візытам Баўгарыю, адносіны зь якой разьлічвае аднавіць Лукашэнка


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.

Анансаваны шэраг сустрэч з баўгарскімі палітыкамі, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Мікалаем Дэнкавым і кіраўніцай Міністэрства замежных спраў Марыяй Габрыель.

Акрамя гэтага, Ціханоўская возьме ўдзел у лекцыі, арганізаванай Сафійскім унівэрсытэтам (на тэму «Супраціў беларускай апазыцыі вайне ва Украіне і рэжыму ў Беларусі») і дыскусіі ў парлямэнцкім камітэце ў справах Эўропы аб супрацьдзеяньні дэмакратычных сілаў расейскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Чакаецца, што ў выніку візыту ў парлямэнце Баўгарыі будзе створана група «За дэмакратычную Беларусь».

Гэта першы візыт Ціханоўскай у Баўгарыю, якая ўваходзіць у Эўрапейскі Зьвяз і NATO.

Як адзначае «Позірк», 3 сакавіка, напярэдадні візыту Ціханоўскай у Баўгарыю, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аднавіць «канструктыўнае супрацоўніцтва» з Баўгарыяй, «у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сфэрах».

Віншуючы 3 сакавіка народ гэтай краіны з Днём вызваленьня ад асманскага прыгнёту, Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што збліжэньню Менску і Сафіі будуць спрыяць «духоўная блізкасьць, сымпатыя і павага паміж беларускім і баўгарскім народамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG