Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн прадухіліў частковае закрыцьцё ўраду ЗША


Джо Байдэн. Архіўнае фота.
Джо Байдэн. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовых кароткатэрміновых мерах па ажыцьцяўленьні дзяржаўных выдаткаў — для прадухіленьня частковага закрыцьця ўрадавых устаноў.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў Белы дом.

Законапраект быў ухвалены ў чацьвер Сэнатам ЗША, дзе пераважаюць дэмакраты. Крыху раней Палата прадстаўнікоў, кантраляваная рэспубліканцамі, таксама падтрымала праект. Як паведамляе Reuters, гэта адбылося менш як за 36 гадзін да крытычнага моманту «пачатку завяршэньня фінансаваньня».

Шатдаўн — сытуацыя, калі пасьля завяршэньня папярэдняга фінансавага году бюджэт на новы год яшчэ не прайшоў узгадненьня ў Кангрэсе. У такім выпадку значная частка дзяржслужачых вымушана спыніць работу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG