Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такер Карлсан: Называць украінцаў нацыстамі — гэта па-дзіцячы


Інтэрвію Такера Карлсана з Уладзімірам Пуціным
Інтэрвію Такера Карлсана з Уладзімірам Пуціным

Амэрыканскі журналіст Такер Карлсан назваў словы Пуціна аб «дэнацыфікацыі» Ўкраіны адной з самых дурных рэчаў, якія калі-небудзь чуў.

«Дэнацыфікацыя», якой прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін апраўдвае ўварваньне ва Ўкраіну, — «гэта адна з самых дурных рэчаў, якія я калі-небудзь чуў», заявіў амэрыканскі журналіст Такер Карлсан, які на пачатку лютага ўзяў інтэрвію ў Пуціна.

«Я не зразумеў, што гэта значыць — дэнацыфікацыя», — прызнаўся былы вядучы тэлеканала Fox News у падкасьце амэрыканскага блогера Лекса Фрыдмана ў чацьвер, 29 лютага.

Карлсан патлумачыў: «Пуцін ня любіць украінцаў-нацыяналістаў. Пуцін увогуле ненавідзіць нацыяналізм, што цікава. У яго 80 рэспублік, і ён баіцца нацыяналістычных рухаў. Супраць гэтага ён ваяваў у Чачні. Так што я гэта разумею, але ў мяне іншае ўяўленьне. Я за нацыяналізм, я за амэрыканскі нацыяналізм, таму я з Пуціным у гэтым ня згодны. Але называць іх нацыстамі — я думаў, што гэта па-дзіцячы».

Пра свае ўражаньні ад гэтай часткі інтэрвію ён сказаў: «Я слухаў гэта і думаў: „Гэта самая дурная, непераканаўчая лінія, якую вы можаце прыняць“. Я сядзеў і слухаў, як ён распавядае пра нацыстаў на працягу васьмі хвілін, і я сказаў: „Я думаю, што ён у гэта верыць“».

На пачатку лютага Такер Карлсан апублікаваў інтэрвію з Уладзімірам Пуціным, для якога прыяжджаў у Маскву. Падчас гэтай размовы прэзыдэнт РФ апраўдваў уварваньне ва Ўкраіну самымі рознымі прычынамі.

Сам Карлсан падчас размовы не задаваў Пуціну вострых пытаньняў. Як да размовы, так і пасьля яе журналіста жорстка крытыкавалі за пракрамлёўскую пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG