Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Эўразьвязу пасьля перапынку зафіксавалі новыя спробы незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі


Незаконнае перасячэньне атвійскай мяжы з боку Беларусі, жнівень 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Незаконнае перасячэньне атвійскай мяжы з боку Беларусі, жнівень 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

Факты незаконнага перасячэньня мяжы зафіксавалі ў Латвіі і Польшчы.

У Дзяржаўнай памежнай ахове Латвіі паведамілі, што з пачатку году папярэдзілі незаконнае перасячэньне мяжы з боку Беларусі 78 асобамі.

«28 лютага супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы выявілі спробы незаконнага перасячэньня латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы 20 асобамі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, з пачатку году зь Беларусі спрабавалі незаконна перайсьці мяжу 31 асоба. 29 лютага такіх фактаў не зафіксавалі.

Памежная служба Польшчы паведаміла, што толькі за два дні — 26 і 27 лютага — папярэдзілі спробы перайсьці мяжу 91 асобай.

З пачатку лютага на межах Эўразьвязу не фіксавалі спроб незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі.

У 2023 годзе памежнікі суседніх дзяржаў ЭЗ прадухілілі 42 078 спроб незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25 571, Латвія — 13 863, Літва — 2644), у 2022-м — 31 892 (Польшча — 15 655, Латвія — 5026, Літва — 11 211).

Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зьніжэньне ў 4,2 раза). Напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ часам паўстае, да канца 2023 году яна заўважна зьнізілася, тэндэнцыя назіралася і ў пачатку 2024-га.

Мігранцкі крызіс пачаўся пасьля заявы Лукашэнкі

  • Міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэньня адносін Беларусі зь Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 году. Аляксандар Лукашэнка тады заявіў, што Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Эўразьвязу, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».
  • Увесну 2021 году шматкротнае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў спачатку адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а потым на Латвію. Гэта прывяло да напружаньня ў памежнай зоне і пастаянных сутыкненьняў літоўскіх і польскіх памежнікаў зь мігрантамі.
  • Для барацьбы з плынямі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча пабудавалі загароды на мяжы зь Беларусьсю. Таксама Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэньне не ўпускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.
  • Зьявіўся шэраг відэадоказаў таго, што беларускія памежнікі ня толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу.
  • Кіраўніцтва дзяржаваў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ называюць прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG