Лінкі ўнівэрсальнага доступу

By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Ініцыятыва By_Help паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней «добраахвотна» пералічылі грошы дзяржаве за свае данаты ByPol і іншым фондам салідарнасьці і дапамогі ў 2020 годзе, зноў прыходзяць сілавікі.

«Мы атрымліваем паведамленьні, што тым, хто данаціў байполу або рэгулярна й шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае ня выплата адкупных у стакротным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме. Сёньня стала вядома пра каторы ўжо выпадак, калі таму, хто данаціў, шыюць менавіта такі артыкул. Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грошай, а потым усё адно пасадзяць», — паведамілі ў By_Help.

Як сьцьвярджаюць у Сьледчым камітэце, толькі ў 2023 годзе беларусы, якія рабілі раней данаты ў пратэставыя фонды, выплацілі ўжо больш за 37 млн рублёў «дабрачынных» ахвяраваньняў у рамках «мэханізму вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці асобаў, якія ўчынілі фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці, аднак прыйшлі з павіннай і загладзілі нанесеную шкоду».

Першыя сьпісы работнікаў ІТ-сфэры, якія данацілі ў фонды дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій, зьявіліся на пачатку 2023 году. Дагэтуль на гутаркі ў КДБ выклікаюць нават тых, хто даўно ўжо не ў Беларусі. Супрацоўнікі спэцслужбаў на такіх сустрэчах прапаноўваюць пералічыць дзяржаўным арганізацыям сумы, якія шматкроць перавышаюць памер данату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG