У Нямеччыне высокапастаўленыя палітыкі і чыноўнікі апошнім часам вядуць неафіцыйнае абмеркаваньне магчымай будучыні NATO ў выпадку перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША, якія маюць адбыцца ў лістападзе.
З усіх прадпрыемстваў найбольшую папулярнасьць за мяжой мае льняное адзеньне «Аршанскага льнокамбіната» і посуд «Добрускага фарфоравага заводу».
Польскія спэцслужбы маглі весьці праслухоўваньне падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з палітыкамі тагачаснай апазыцыі Польшчы ў адным з гатэляў Варшавы. Сярод тых, хто маглі мець дачыненьне да справы, называюць імёны былых высокапастаўленых сяброў партыі PIS.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выйграў першыя праймэрыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Паўднёвая Караліна.
Ён цяжка хварэў апошнім часам.
Мішэль О’Ніл — новая кіраўніца ўраду Паўночнай Ірляндыі. Гэта стала гістарычным момантам для брытанскай тэрыторыі, выкліканым вяртаньнем падзелу ўлады пасьля таго, як найбуйнейшая прабрытанская партыя спыніла двухгадовы байкот.
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў.
Суд у Равалпіндзі прысудзіў былому прэмʼер-міністру Пакістана Імрану Хану і яго жонцы Бушры да сямі гадоў пазбаўленьня волі за хуткае вясельле пасьля разводу. Гэта трэці прысуд па крымінальнай справе, вынесены Хану цягам тыдня.
У Маскве паліцыянты 3 лютага затрымалі журналістаў, якія прыйшлі асьвятляць акцыю руху жонак мабілізаваных «Шлях дадому» ля сьценаў Крамля.
Улады Тайваня паведамілі пра павелічэньне штрафаў за пастаўкі ў Расею і Беларусь забароненых да экспарту тавараў і тэхналёгій больш чым у 15 разоў.
Кіраўніцтва Ўкраіны праінфармавала прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна аб рашэньні звольніць генэрала Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ, паведамляе Washington Post.
Карпарацыя Sony абмежавала актывацыю відэагульняў у гульнявым маркеце Steam на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
2–4 лютага ў Бэрліне — прэм’ера спэктакля паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі.
Намесьніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалягічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Менскім гарадзкім судзе 15 лютага.
У Валгаградзе нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» загарэўся пасьля атакі бесьпілётнікамі па тэрыторыі Расеі. Пажар узьнік 3 лютага каля 5-ай раніцы па мясцовым часе. Улады сьцьвярджаюць, што дрон зьбілі.
Увечары 2 лютага ЗША нанесьлі масіраваныя ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Сырыі і Іраку, зьвязаных з іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) і афіляванымі зь ім узброенымі фармаваньнямі.
МУС Беларусі прапануе вярнуць артыкул за дармаедзтва, як у часы СССР. Прапанову плянуюць накіраваць у парлямэнт і агучыць на Ўсебеларускім народным сходзе.
Рашэньнем міністра замежных спраў Украіны Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Пра гэта сам дыплямат паведаміў у сваім Фэйсбуку.
«Прарасейская прапаганда не стамляецца ачарняць імя Кастуся Каліноўскага, перакручваць гістарычныя факты, называць яго „польскім бунтаром“ і „экстрэмістам“, але беларусы ня вераць прапагандзе».
Міжнародны суд ААН у Гаазе прыняў да разгляду пазоў Украіны супраць Расеі, якая абвінаваціла ўкраінцаў у генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва.
У сучаснай беларускай улады формула выбараў — выбар намэнклятуры, воляй намэнклятуры і для намэнклятуры
Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх некалі мелі беларускае, а некаторыя маюць расейскае грамадзянства.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 41, якім устаноўленыя гранічна дапушчальныя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Як і абяцалі ўлады, 2024 годзе гэтыя паслугі падаражэюць у два этапы, піша «Зеркало».
Як выбарчая кампанія ў Беларусі ператвараецца ў ваенную спэцапэрацыю, а Расея крок крокам узмацняе свой уплыў на Беларусь, — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Беластоцкі акруговы суд прыгаварыў беларуса і расейца да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд можа быць абскарджаны, паведамляе Polskie radio.
Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».
Тбіліскі гарадзкі суд прызначыў пяць сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянскай актывістцы Наце Пэрадзэ, якая абліла сіняй фарбай абраз сьвятой Матроны Маскоўскай, на якім намаляваны савецкі дыктатар Іосіф Сталін.
Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць напрыканцы студзеня. Але, на думку Тараса Тарналіцкага, самым яскравым пэрсанажам стужкі стаў зусім не Касьцюшка. Увага, спойлеры!
Сілавік зь Беларусі, які браў удзел у здушэньні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, бесклапотна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol.
Рэзкі рост колькасьці імігрантаў зь Беларусі стварае дадатковыя пагрозы і рызыкі для нацыянальнай бясьпекі Літвы.
Агульнаэўрапейскія санкцыі павінны былі заблякаваць лёгкі доступ да вэб-сайтаў двух ключавых крамлёўскіх СМІ, якія, на думку ЭЗ, распаўсюджваюць прапаганду і дэзынфармацыю.
Сярод 1.414 чалавек, якія на сёньняшні дзень прызнаныя палітвязьнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ.
Пра Андрэя Самбука вельмі скупая інфармацыя. Але нейкія факты атрымалася высьветліць.
Экспазыцыю да 100-годзьдзя народнага пісьменьніка плянавалі паказваць у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры аж да 5 траўня, але перадумалі.
Расея больш ня можа быць асноўным вайсковым партнэрам Армэніі «як з аб’ектыўных, так і з субʼектыўных прычынаў», заявіў прэмʼер-міністар краіны Нікол Пашыньян.
Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта Расеі пройдзе з 15 па 17 сакавіка 2024 году.
Андрэй Самбук ачольваў сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
Рост даходаў насельніцтва ў Беларусі зьяўляецца нестабільным, ён пэрыядычна запавольваецца і замяняецца спадам.
Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Расейскія фільмы-кнігі-артысты дамінуюць у карціне сьвету беларусаў, хай сабе і з рознымі знакамі: плюс ці мінус.
За другую палову 2023 году МСБП налічыў больш за 40 выпадкаў дыскрымінацыі беларускай мовы.
«Барбі», «Опэнгаймэр», «Вонка». Заходнія навінкі хоць і са спазьненьнем, але ўсё ж трапляюць у тыя кінатэатры, дзе іх не павінна было б быць.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі таксама выказаўся аб прыпыненьні праграмы Poland Business Harbour, якой маглі скарыстацца беларускія ІТ-спэцыялісты.
Беларусь і Расея дамовіліся аб стварэньні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і вышэйшых навучальных установаў, заявіў 1 лютага пасол Расеі ў Менску Барыс Грызлоў.
Ці зарэгіструюць Барыса Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі? Якія аналёгіі ягонай выбарчай кампаніі можна знайсьці ў палітычнай гісторыі Беларусі? На што ён можа разьлічваць у выпадку, калі яго зарэгіструюць?
Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці аднолькава чэскія ўлады глядзяць на беларусаў і расейцаў?
Летась Польшча адмовіла ў наданьні часовага дазволу на жыхарства 13,9% заяўнікаў зь Беларусі, піша «Позірк» са спасылкай на дасьледаваньне рэсурсу «Польскі кансультант».
На просьбу Свабоды экспэрт патлумачыў, што рабіць у такой сытуацыі, каб захаваць прыватнасьць і доступ да сваіх акаўнтаў.
1 лютага Дэпартамэнт міграцыі Літвы паведаміў аб пазбаўленьні былога лідзкага міліцыянта, грамадзяніна Беларусі Аляксандра Маціевіча часовага дазволу на жыхарства ў Літве.
Што пабудавалі на месцы плянаванага футурыстычнага аб’екта ў прэстыжнай частцы Менску.
У сеціве пачалі масава зьяўляцца сайты, старонкі ў сацыяльных сетках і рэкляма, нібыта зьвязаныя з праектам «пашпарта Новай Беларусі». У Аб’яднаным пераходным кабінэце заявілі, што гэтыя старонкі — фэйкавыя і што іх, верагодна, стварылі для збору пэрсанальных зьвестак беларусаў за мяжой.
Загрузіць яшчэ