Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ААН разгледзіць пазоў Украіны да Расеі з прычыны заяў Пуціна


Будынак Міжнароднага суду ў Гаазе.
Будынак Міжнароднага суду ў Гаазе.

Міжнародны суд ААН у Гаазе прыняў да разгляду пазоў Украіны супраць Расеі, якая абвінаваціла ўкраінцаў у генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва.

У пазове пазначана, што расейскія ўлады, у тым ліку прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, ужывалі тэрмін «генацыд», абвінавачваючы Ўкраіну ў парушэньні правоў расейскамоўнага насельніцтва Данбасу, і апраўдвалі гэтым ваеннае ўварваньне.

На думку Ўкраіны, Расея парушыла Канвэнцыю ААН аб генацыдзе, назваўшы генацыдам тое, што ня можа ім лічыцца.

Расейскі бок пазьней заяўляў, што словы пра «генацыд» былі толькі рытарычным абаротам.

  • 31 студзеня Міжнародны суд ААН вынес рашэньне па пазове, які Ўкраіна падала супраць Расеі ў 2017 годзе. У заяве Ўкраіны гаварылася, што Расея парушыла міжнародныя канвэнцыі аб барацьбе зь фінансаваньнем тэрарызму і аб барацьбе з расавай дыскрымінацыяй. Суд задаволіў пазоў часткова.
  • Украіна ў сваім пазове сьцьвярджала, што Расея фінансавала ўзброеных сэпаратыстаў у Данбасе, якіх Украіна абвінавачвае ў тэрарызьме, і адказная за іх дзейнасьць, у тым ліку за зьбіцьцё малайзійскага «Боінга» ў 2014 годзе, калі загінулі 298 чалавек. Акрамя таго, у заяве гаварылася, што Расея займаецца сыстэматычнай дыскрымінацыяй нерасейскага насельніцтва анэксаванага Крыму, найперш украінцаў і крымскіх татараў.
  • У сваім рашэньні суд ААН прызнаў, што Расея парушыла канвэнцыю аб барацьбе зь фінансаваньнем тэрарызму, бо не правяла расьсьледаваньня датычнасьці прадстаўнікоў «ЛНР» і «ДНР» да тэрарыстычных фармаваньняў. Аднак суд заявіў, што ў яго няма дастатковых доказаў, каб лічыць данецкіх і луганскіх сэпаратыстаў тэрарыстамі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG