Паводле ініцыятара стварэння групы сяброўства «Дэмакратычная Беларусь» у нямецкім Бундэстагу Робіна Вагенэра, як і сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары летам 2020 году, гэтыя «выбары» не зьяўляюцца ні сумленнымі, ні свабоднымі.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зрабіў заяву з асуджэньнем «фіктыўных парлямэнцкіх і мясцовых выбараў рэжыму Лукашэнкі».
ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» – яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».
Дэпутаты фракцыі «Новае адзінства» ў Саэйме Латвіі «ацэняць магчымасьці рэалізацыі» законапраекту аб нядопуску на дарогі краіны аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву LETA паведаміў кіраўнік фракцыі Эдмунд Юрэвіц.
Вялікі асартымэнт напояў і закусак прапануюць выбарцам у адзіны дзень галасаваньня 25 лютага. Так было і раней.
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
25 лютага, як паведамляе паліцыя Данецкай вобласьці, у выніку абстрэлу горада Канстанцінаўка з боку расейскіх войскаў быў разбураны будынак чыгуначнага вакзала,
На пачатак Адзінага дня галасаваньня ніхто зь беларусаў замежжа не прыехаў прагаласаваць на спэцыяльна для гэтага створаны выбарчы ўчастак у Менску.
Паводле даўняй традыцыі, Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з сынам Колем і пасьля галасаваньня адказаў на пытаньні журналістаў.
Міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднаньне Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь!» заклікала міжнародную супольнасьць не прызнаваць легітымнасьць так званых «выбараў» у Беларусі.
Польскія перавозчыкі і фэрмэры падалі заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту на адзінай магістралі, па якой цяпер ідуць грузавыя перавозкі зь Беларусі ў Польшчу.
У Рагачове адміністрацыя бальніцы, дзе разьмяшчаецца закрыты ўчастак для галасаваньня, запатрабавала абавязковага галасаваньня ад пацыентаў, якія знаходзяцца на лекаваньні, паведамляе выданьне «Флагшток».
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 24 лютага атрымаў перамогу на праймэрыз Рэспубліканскай партыі ў штаце Паўднёвая Караліна і, паводле ацэнак камэнтатараў, яшчэ на крок наблізіўся да афіцыйнага вылучэньня ў прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах.
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія, як чакаецца, пройдуць у 2025 годзе.
«Заставацца дома» і «ня ўдзельнічаць у падмане» заклікала суайчыньнікаў дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў адзіны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў.
У цяжкадаступных і аддаленых мясцовасьцях Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Датэрміновае галасаваньне ў Расеі будзе праходзіць з 25 лютага па 14 сакавіка.
Аўстралія абвясьціла пра новы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі, паведаміла МЗС краіны. У санкцыйны сьпіс трапілі тры прадпрыемствы і дзьве фізычныя асобы зь Беларусі.
25 лютага ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня. Гэта электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі.
Эўропа будзе падтрымліваць Украіну да таго часу, пакуль яна ня стане «канчаткова свабоднай». Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заявіла кіраўніца Эўракамісіі Ўршуля фон дэр Ляен.
Як заявілі Белта ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, за пяць дзён у датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў прынялі ўдзел 41,71 працэнта ад агульнай колькасьці грамадзян, якія ўключаны ў сьпісы для галасаваньня.
У шмат якіх краінах сьвету ў суботу 24 лютага праходзяць акцыі ў падтрымку Ўкраіны.
У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай адбылася сустрэча спэцпасланьнікаў і дыпляматаў, якія працуюць па беларускіх пытаньнях.
«Памяці тых, каго забрала вайна». Так беларускі сьпявак апісаў песьню, якая выйшла 24 лютага ў другую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Пра выезд зь Беларусі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.
Цела Аляксея Навальнага аддалі маці, паведамляюць паплечнікі апазіцыянера.
Выніковым адказам Захаду на сьмерць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага будзе падтрымка Ўкраіны. Пра гэта ў інтэрвію вядучай тэлеканалу «Настоящее время» Ірыне Рамалійскай заявіла журналістка Жанна Нямцова — дачка забітага дзевяць гадоў таму ў Маскве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Як сьцьвярджаецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай, зварот трансьлявалі і на экранах беларускіх крамаў, і гэтую акцыю правяло аб’яднаньне былых сілавікоў BELPOL.
Удава палітыка Аляксея Навальнага Юлія запісала відэазварот і запатрабавала ад Уладзіміра Пуціна аддаць цела сям’і.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў дзень другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі запісаў відэазварот у аэрапорце Гастомель пад Кіевам, дзе 24 лютага 2022 г. пачаліся баі ўкраінскай арміі з расейскімі дэсантнікамі.
У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць многія вядомыя палітыкі. Падрабязнасьці канфэрэнцыі да апошняга трымаліся ў сакрэце зь меркаваньняў бясьпекі.
Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца.
За чатыры дні ў датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў узялі ўдзел 33,61% ад агульнай колькасьці грамадзян, уключаных у сьпісы для галасаваньня.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч запісала відэа з патрабаваньнем аддаць цела памерлага ў расейскай турме палітыка Аляксея Навальнага ягонай маці.
Раней публічнымі тварамі ByPol былі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў. Цяпер публіцы прадстаўлены яшчэ адзін чалец аб’яднаньня былых сілавікоў — былы супрацоўнік Генпракуратуры Аляксандр Ракіцкі, паведамляе «Наша ніва».
Прэзыдэнт Зымбабвэ Мнангагва ў размове з кіраўніком МЗС Беларусі Алейнікам перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Лукашэнку.
Месэнджар Telegram вярнуў эмоджы ў выглядзе чырвона-зялёнага беларускага сьцяга, які раней аўтаматычна замяняўся ў анімацыі на бел-чырвона-белы.
Над Чорным морам, праўдападобна, зьбіты другі расейскі самалёт-выведнік A-50. Пра гэта піша ў Тэлеграме расейскі праваенны блогер Уладзімір Раманаў.
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўводзяць новыя санкцыі супраць уладаў Расеі і Беларусі ў другую гадавіну расейскага нападу на Ўкраіну.
Вугоршчына заблякавала заяву ад імя Эўразьвязу да другой гадавіны расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на новаюльянскі каляндар.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У рамках новага пакету ЗША накладаюць каля 500 новых санкцый на расейскія кампаніі і асобных дзеячоў, а таксама экспартныя абмежаваньні на 100 кампаній, абвясьціў прэзыдэнт краіны Джо Байдэн.
Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам «За службу Радзіме» II ступені палкоўнікаў юстыцыі Сяргея Гамко і Аляксандра Сяменіка.
Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, зь якім пасланьнем ішлі на выбары кандыдаты ад улады, адзначае, чым гэтая кампанія стала ўнікальнай, і адказвае на пытаньне, навошта і Лукашэнка, і сілавікі ўзмацняюць напружанасьць у грамадзтве і дзяржаве
Экспэрты ацанілі гучныя заявы міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, якія той зрабіў у інтэрвію расейскай тэлевізіі.
У Вільні 23 лютага пройдзе чарговая сэсія Стратэгічнага дыялёгу «ЗША — Беларусь», які пачаўся 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
У пачатку вайны зь Беларусі выехала больш грамадзян Украіны, чым выяжджала з Украіны ў Беларусь.
Загрузіць яшчэ