Ленінскі раённы суд Саратава прызначыў жыхарцы Саратаўскай вобласьці Іне Мосінай штраф у памеры 1500 рублёў (прыкладна 16 даляраў у эквіваленце) у справе аб «дэманстрацыі сымболікі экстрэмісцкай арганізацыі» (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ) за апублікаванае ў сацсетках фота з вясёлкавымі сьцягамі.
Грузінская служба дзяржаўнай бясьпекі паведаміла ў панядзелак, што сем грамадзян Грузіі, трох грамадзян Украіны і двух грамадзян Армэніі затрымалі пры спробе правезьці праз тэрыторыю Грузіі ў Расею некалькі выбуховых прыстасаваньняў з мэтай арганізацыі маштабнага тэракту ў Варонежы.
Былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, пазаштатны дарадца Ціханоўскай у пытаньнях рэалізацыі эўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Сьвятлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады».
Ці сапраўды ў Беларусі зноў, як і ў савецкі час, будуць судзіць тых людзей, якія зь нейкіх прычынаў не працаўладкаваныя? І дзеля чаго гэта патрэбна ўладзе?
24-гадовы тыктокер з Барысава хваліў Лукашэнку і Расею, а калі сутыкнуўся з выбарамі на ўласнай скуры, то стаў крытыкаваць сыстэму іх правядзеньня.
Парлямэнт Вугоршчыны праз адсутнасьць кворуму ня змог правесьці прызначанае на панядзелак галасаваньне аб пытаньні ўступленьня Швэцыі ў NATO.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) праз эўрапейскіх дэпутатаў перадало прапановы для праекту рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту ў сувязі з пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі.
Забудоўнікам з 2012 году была кампанія «Лада ОМС» блізкага да ўладаў бізнэсоўцы Аляксея Ваганава.
Аліхан Смаілаў ачольваў урад Казахстану са студзеня 2022 году, яго прызначылі адразу пасьля масавых акцый пратэсту.
ЗША разглядаюць адмову «рэжыму Лукашэнкі» выдаваць пашпарты беларусам, якія жывуць за межамі краіны, як яшчэ адну форму прыгнёту.
Скандал зь «бесклапотным жыцьцём» удзельніка рэпрэсій 2020 году ў Літве папрасілі пракамэнтаваць чыноўнікаў краіны.
Супраць іх завялі крымінальную справу.
Польская агенцыя аэранавігацыі распаўсюдзіла адмысловае папярэджаньне, вядомае як NOTAM. Яно тычыцца цывільнай авіяцыі і зьвязанае з «магчымай актывізацыяй вайсковых самалётаў у адказ на пагрозьлівую сытуацыю на ўсходняй мяжы».
У апошні момант не зарэгістравалі кандытатам бізнэсоўца Андрэя Барбашынскага.
5 лютага амэрыканскія сэнатары прадставілі доўгачаканы пакет закона на 118 мільярдаў даляраў, які спалучае палітыку бясьпекі межаў ЗША з дапамогай Украіне, Ізраілю і іншым саюзьнікам.
У канцы студзеня ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра тое, што Ўладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку галоўнага камандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага.
У Нямеччыне высокапастаўленыя палітыкі і чыноўнікі апошнім часам вядуць неафіцыйнае абмеркаваньне магчымай будучыні NATO ў выпадку перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША, якія маюць адбыцца ў лістападзе.
З усіх прадпрыемстваў найбольшую папулярнасьць за мяжой мае льняное адзеньне «Аршанскага льнокамбіната» і посуд «Добрускага фарфоравага заводу».
Польскія спэцслужбы маглі весьці праслухоўваньне падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з палітыкамі тагачаснай апазыцыі Польшчы ў адным з гатэляў Варшавы. Сярод тых, хто маглі мець дачыненьне да справы, называюць імёны былых высокапастаўленых сяброў партыі PIS.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выйграў першыя праймэрыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Паўднёвая Караліна.
Ён цяжка хварэў апошнім часам.
Мішэль О’Ніл — новая кіраўніца ўраду Паўночнай Ірляндыі. Гэта стала гістарычным момантам для брытанскай тэрыторыі, выкліканым вяртаньнем падзелу ўлады пасьля таго, як найбуйнейшая прабрытанская партыя спыніла двухгадовы байкот.
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў.
Суд у Равалпіндзі прысудзіў былому прэмʼер-міністру Пакістана Імрану Хану і яго жонцы Бушры да сямі гадоў пазбаўленьня волі за хуткае вясельле пасьля разводу. Гэта трэці прысуд па крымінальнай справе, вынесены Хану цягам тыдня.
У Маскве паліцыянты 3 лютага затрымалі журналістаў, якія прыйшлі асьвятляць акцыю руху жонак мабілізаваных «Шлях дадому» ля сьценаў Крамля.
Улады Тайваня паведамілі пра павелічэньне штрафаў за пастаўкі ў Расею і Беларусь забароненых да экспарту тавараў і тэхналёгій больш чым у 15 разоў.
Кіраўніцтва Ўкраіны праінфармавала прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна аб рашэньні звольніць генэрала Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ, паведамляе Washington Post.
Карпарацыя Sony абмежавала актывацыю відэагульняў у гульнявым маркеце Steam на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
2–4 лютага ў Бэрліне — прэм’ера спэктакля паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі.
Намесьніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалягічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Менскім гарадзкім судзе 15 лютага.
У Валгаградзе нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» загарэўся пасьля атакі бесьпілётнікамі па тэрыторыі Расеі. Пажар узьнік 3 лютага каля 5-ай раніцы па мясцовым часе. Улады сьцьвярджаюць, што дрон зьбілі.
Увечары 2 лютага ЗША нанесьлі масіраваныя ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Сырыі і Іраку, зьвязаных з іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) і афіляванымі зь ім узброенымі фармаваньнямі.
МУС Беларусі прапануе вярнуць артыкул за дармаедзтва, як у часы СССР. Прапанову плянуюць накіраваць у парлямэнт і агучыць на Ўсебеларускім народным сходзе.
Рашэньнем міністра замежных спраў Украіны Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Пра гэта сам дыплямат паведаміў у сваім Фэйсбуку.
«Прарасейская прапаганда не стамляецца ачарняць імя Кастуся Каліноўскага, перакручваць гістарычныя факты, называць яго „польскім бунтаром“ і „экстрэмістам“, але беларусы ня вераць прапагандзе».
Міжнародны суд ААН у Гаазе прыняў да разгляду пазоў Украіны супраць Расеі, якая абвінаваціла ўкраінцаў у генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва.
У сучаснай беларускай улады формула выбараў — выбар намэнклятуры, воляй намэнклятуры і для намэнклятуры
Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх некалі мелі беларускае, а некаторыя маюць расейскае грамадзянства.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 41, якім устаноўленыя гранічна дапушчальныя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Як і абяцалі ўлады, 2024 годзе гэтыя паслугі падаражэюць у два этапы, піша «Зеркало».
Як выбарчая кампанія ў Беларусі ператвараецца ў ваенную спэцапэрацыю, а Расея крок крокам узмацняе свой уплыў на Беларусь, — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Беластоцкі акруговы суд прыгаварыў беларуса і расейца да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд можа быць абскарджаны, паведамляе Polskie radio.
Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».
Тбіліскі гарадзкі суд прызначыў пяць сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянскай актывістцы Наце Пэрадзэ, якая абліла сіняй фарбай абраз сьвятой Матроны Маскоўскай, на якім намаляваны савецкі дыктатар Іосіф Сталін.
Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць напрыканцы студзеня. Але, на думку Тараса Тарналіцкага, самым яскравым пэрсанажам стужкі стаў зусім не Касьцюшка. Увага, спойлеры!
Сілавік зь Беларусі, які браў удзел у здушэньні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, бесклапотна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol.
Рэзкі рост колькасьці імігрантаў зь Беларусі стварае дадатковыя пагрозы і рызыкі для нацыянальнай бясьпекі Літвы.
Агульнаэўрапейскія санкцыі павінны былі заблякаваць лёгкі доступ да вэб-сайтаў двух ключавых крамлёўскіх СМІ, якія, на думку ЭЗ, распаўсюджваюць прапаганду і дэзынфармацыю.
Сярод 1.414 чалавек, якія на сёньняшні дзень прызнаныя палітвязьнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ.
Пра Андрэя Самбука вельмі скупая інфармацыя. Але нейкія факты атрымалася высьветліць.
Экспазыцыю да 100-годзьдзя народнага пісьменьніка плянавалі паказваць у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры аж да 5 траўня, але перадумалі.
Загрузіць яшчэ