Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Некаторых затрыманых падчас студзеньскага рэйду асудзілі паводле артыкула, які раней не выкарыстоўваўся для рэпрэсій


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы зьвяртаюць увагу, што раней гэты артыкул для палітычных рэпрэсій не выкарыстоўваўся.

«Гэта адвольны перасьлед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта [ня мелі] незаконнай мэты расходаваньня сродкаў падтрымкі для „ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам“. У дадзеным выпадку гэта зьяўляецца перадумовай для перасьледу», — заявіў праваабаронца Павал Сапелка.

Паводле яго слоў, палітыка Беларусі ў галіне рэгуляваньня замежнай і міжнароднай дапамогі «неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад’емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаваньняў і іх выказваньня».

Другая частка артыкула 24.15 КаАП цягне за сабой накладаньне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманай дапамогі, для юрыдычных асоб — штраф да 100% ад атрыманай дапамогі з канфіскацыяй гэтай дапамогі.

23–24 студзеня па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў сваякоў палітычных заняволеных, былых палітвязьняў і інш. Некаторыя з затрыманьняў зьвязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Паводле інфармацыі «Вясны», пад перасьлед трапілі больш за 200 чалавек, некалькі дзясяткаў асудзілі па адміністрацыйных справах, на некаторых завялі крымінальныя справы. Папярэдне людзям інкрымінаваныя арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) і арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG