Дэмакратычная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Нямеччыну, каб прыняць удзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (16–18 лютага), у рамках якой яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі NATO, паведамляе прэс-служба палітыка.
Што вядома пра палітвязьня-філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся б Мацкевіч?
АПК зьбірае інфармацыю пра людзей, якіх паказалі на АНТ як затрыманых па справе «Кадравага рэзэрву». Тыя зь іх, каго ўдалося ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да ініцыятывы, сьцьвярджае яе каардынатар Юры Губарэвіч.
Украіна «працягвае ўмацоўваць сваю мяжу і пільна яе абараняць, каб не дапусьціць ніякіх правакацый».
Цяпер Барыс Надзеждзін зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Вярхоўнага суду.
У сьпісах у тым ліку людзі, якіх раней судзілі ў палітычна матываваных справах.
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
Зьвяліся паведамленьні аб тым, што КДБ пачаў затрымліваць людзей па другім коле, а таксама ціснуць на сваякоў тых, хто выехаў з краіны.
Апрача таго, стала вядома. што Польшча не перадала Беларусі штогадовую інфармацыю аб вайсковых сілах і зьвесткі пра свае вучэньні «Драгун-2024».
КДБ праводзіць чарговыя вучэньні беларускіх сілавікоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што падставай для ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну стала яе адмова ад выкананьня «менскіх дамоўленасьцяў».
ЗША, ЭЗ і іншыя партнэры абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расеі на сустрэчы ў Брусэлі, якая адбылася напярэдадні другой гадавіны пачатку вайны ва Ўкраіне.
Па стане на 15 лютага ў Беларусі 1416 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Генсакратар NATO заявіў, што ў 2024 годзе эўрапейскія чальцы Альянсу ўкладуць у абарону 380 млрд даляраў, што давядзе іх агульныя выдаткі да 2% іх супольнага ВУП у параўнаньні з 1,85% у 2023-ым.
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш як праз год пасьля вызваленьня. Які ціск зазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію».
Кіраўнік камітэту Сэйму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы Лаўрынас Кашчунас прапанаваў пазбаўляць відаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расеі, якія рэгулярна вяртаюцца на радзіму, паведамляе выданьне Kauno Diena.
Разьбіраемся, чым адрозьніваецца статус «іншаземнага агента» ў Расеі і «экстрэміста» ў Беларусі.
Паводле прэсавай службы СК, ініцыятыва нібыта пакліканая «сфармаваць пералік экстрэмістаў для прызначэньня на кіроўныя дзяржаўныя пасады».
Міністэрствы замежных справаў Латвіі, Літвы і Эстоніі выклікалі прадстаўнікоў расейскіх амбасадаў і ўручылі ім ноты пратэсту пасьля абвяшчэньня Расеяй у вышук сваіх палітыкаў і дэпутатаў. Ад дыпляматаў патрабуюць тлумачэньня палітыкі Масквы.
«Рэпрэсіі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць свайго народу ўзмацняюцца. Мы ня маем права мірыцца з гэтым», — пішуць палітыкі ў пачатку публікацыі.
Лукашэнка ня раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленьне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сьведчыць гэтая гісторыя?
Валянціну Міронаву сьледчыя абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмізму». Гэтак яны трактавалі дапамогу пэнсіянэркі знаёмым у СІЗА.
Пуцін спрабаваў зьвязацца з ЗША праз пасярэднікаў.
Цяперашні крызіс у Каардынацыйнай радзе — важкі і важны аргумэнт у спрэчках пра пабудову ўлады ў будучай Беларусі, свабоднай ад дыктатуры.
Ужо другі год як у беларускіх школах забаранілі сьвяткаваць Дзень закаханых 14 лютага. Аднак дзеці адзначаюць яго неафіцыйна.
Напружаньне паміж Эстоніяй і Расеяй расьце, і прычынай зьяўляюцца агрэсіўныя выказваньні Пуціна.
Праваслаўнае і ў меншай ступені каталіцкае духавенства Горадзенскай вобласьці актыўна агітуе вернікаў прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы ў Парыжы 12 лютага заклікалі Эўразьвяз увесьці «мэтавыя санкцыі» супраць Беларусі, паведамляе «Позірк».
Дырэктарка Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысьціна Шыянок пракамэнтавала Свабодзе прапанову МЗС Чэхіі падоўжыць забарону на выдачу візаў і ДНЖ беларусам.
Госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.
Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ. Высьветлілася, што ў сфэры вышэйшай адукацыі шмат праблем, якія дзесяцігодзьдзямі не вырашаюць. Ці магчымае іх вырашэньне ў межах цяперашняй сацыяльнай мадэлі і палітычнага рэжыму, разважае Валер Карбалевіч.
«Ваяўнічасьць і ваенны патэнцыял Расеі павялічваецца, а мілітарызацыя грамадзтва паглыбляецца, паколькі Крэмль абраў шлях доўгатэрміновай канфрантацыі з Захадам», — мяркуюць у выведцы Эстоніі.
За мінулы год з самалётамі «Белавія» было мінімум 5 інцыдэнтаў, сёлета ўжо 1. Разьбіраемся, што адбываецца за нацыянальнай авіякампаніяй на фоне санкцый.
Міністэрства замежных спраў Украіны мусіць паінфармаваць аб гэтым рашэньні ўрад Беларусі, архіў якога зьяўляецца дэпазытарыем гэтай дамовы.
Сэнат ЗША падтрымаў законапраект аб выдзяленьні Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню пакета дапамогі ў памеры 95,3 млрд даляраў.
Спачатку стала вядома, што фармальным уласьнікам яхты зьяўляецца колішні прэзыдэнт кампаніі «Роснефть» Эдуард Худайнатаў. Пазьней улады ЗША паведамілі, што ў рэальнасьці «Шахерэзада» належыць расейскаму мільярдэру Сулейману Кярымаву, якога таксама ўключылі ў санкцыйны сьпіс.
Кіраўскі суд Санкт-Пецярбурга разглядае справу супраць 14 чалавек з Аўганістана і Беларусі, якіх абвінавачваюць у незаконным перасячэньні расейскай мяжы. Сярод іх — беларус Аляксандар Мацулевіч, піша расейскае выданьне MR7.
Зьявілася падрабязная база іншаземцаў, якія знаходзяцца ў базе МУС Расеі. Агулам у сьпісе 3186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.
Летась Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ягоны сын Мікалай вучыцца ў Пэкінскім унівэрсытэце.
Ці адбываецца ў беларускіх грамадзтве пераасэнсаваньне падзеяў 2020 году? Ці меў рацыю Зянон Пазьняк у сваім артыкуле «Аб расейскім імпэрыялізьме і яго небясьпецы»? Чаму падчас цяперашняй вайны на Блізкім Усходзе ў краінах Захаду ўзьнялася хваля салідарнасьці як зь Ізраілем, гэтак і з палестынцамі?
Мюнхэнская канфэрэнцыя аб бясьпецы, адзін з галоўных міжнародных форумаў на тэму глябальнай бясьпекі, прадставіла штогадовы даклад пра сытуацыю ў сьвеце. Ён названы «Lose-Lose?», што можна перакласьці як «Прайграюць усе?».
Злучаныя Штаты вядуць перамовы аб спыненьні агню ў сэктары Газа на тэрмін, «ня меншы за шэсьць тыдняў» у рамках шырокай угоды.
Вольга трапіла за краты ў 2021 годзе за «палітыку». Пасьля вызваленьня ў 2022 годзе яна прынцыпова засталася ў Беларусі. Але ў 2024-м мусіла ўцякаць.
Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Аляксандар Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову Савету бясьпекі, якая ўхваляе праекты Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі і ваеннай дактрыны Беларусі, паведаміла яго прэсавая служба.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты расказаў у эфіры тэлеканала АНТ, як Беларусь робіць выплаты расейскім уладальнікам эўрабондаў.
«Сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках» абмеркавалі 12 лютага ў Маскве прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Расеі і Беларусі.
Сьпікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў адказвае на пытаньне, ці сапраўды абвешчаны варыянт выбараў у КР стане канчатковым, заяўляе пра канструктыўнае ўзаемадзеяньне з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і адказвае на папрокі Аляксандра Мілінкевіча пра «небеларускія сілы ў Каардынацыйнай радзе».
Загрузіць яшчэ