Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кшыштаф Рыбіньскі паведаміў пра сваё рашэньне пакінуць пасаду.
Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук распавяла «Вясьне», як падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Такарчук.
Амбасадар Беларусі ў Браціславе Андрэй Дапкюнас 9 лютага сустрэўся зь віцэ-сьпікерамі парлямэнту Славаччыны Любашам Благам і Андрэем Данка.
Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Армэніі пры перасячэньні мяжы з Грузіяй, калі высьветлілася, што ўлады Беларусі абвясьцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску.
Былы прэзыдэнт ЗША рэспубліканец Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (зборах прыхільнікаў партыі) у Нэвадзе.
Ад доўгачаканага інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана чаканьняў, як выявілася, было няшмат, а тыя, якія былі, пацьвердзіліся.
Сёньня кіраўнік ураду расейскай рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў на пленарным пасяджэньні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан» у Менску ў пятніцу, 9 лютага, заклікаў беларусаў прыяжджаць, нараджаць і ствараць семʼі ў гэтым расейскім рэгіёне.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі. У дачыненьні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.
У Каардынацыйнай радзе ўтварылася няпростая сытуацыя. Са структуры сышла віцэ-сьпікерка Алена Жываглод, пакідаюць протапарлямэнт і іншыя дэлегаты. Свабода паспрабавала высьветліць, што адбываецца ў гэтай структуры.
На думку палітыка з Удмуртыі Сяргея Антонава, падчас двухгадзіннага інтэрвію амэрыканскаму тэлевядоўцу Ўладзімір Пуцін пасьпеў нагаварыць на артыкул Крымінальнага Кодэксу.
Падчас выступу на эканамічным форуме «Беларусь — Башкартастан» прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка назваў аб’ём таваразвароту з Расеяй за 2023 год — 53 млрд даляраў.
Беларуская вайсковая прамысловасьць анансавала выпуск двухматорных шматмэтавых самалётаў, бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў паражэньня БПЛА, які нізка лятаюць, з выкарыстаньнем лазэра.
На нечарговых выбарах прэзыдэнта Азэрбайджана перамог цяперашні кіраўнік краіны Ільхам Аліеў.
У той жа час Украіна ня мае інфармацыі пра тых сваіх палонных, якіх Расея плянавала перадаць Украіне ў той дзень.
Валерыю Залужнаму і Кірылу Буданаву ўручаць ордэн «Залатая Зорка».
Усе палітычныя зьняволеныя ў Беларусі павінны быць «неадкладна і безумоўна» вызваленыя, гаворыцца ў сумеснай заяве, якую шэраг дэмакратычных краін прадставіў 8 лютага пастаяннай радзе АБСЭ з прычыны беларускай сытуацыі ў галіне чалавечага вымярэньня.
Яшчэ ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі зьявілася сацыяльная ініцыятыва INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі харчаваньня пацярпелым ад рэпрэсій.
У Беларусі абвінавацілі Літву, Латвію і Польшчу ў наўмысным замаруджваньні афармленьня грузавікоў на мяжы.
Уладзімір Пуцін назваў умовы, пры якіх ён будзе ваяваць з эўрапейскімі краінамі.
Эўрапейскі парлямэнт 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю аб Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазыцыю да выбараў у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага.
«Існаваньне гэтай жалезнай заслоны стварае праблемы як для NATO, так і для Літвы, якая павінна зрабіць шмат працы, і зрабіць яе хутка», — сказаў Гітанас Наўседа.
Сьцяна на мяжы зь Беларусьсю пакуль што не зьяўляецца настолькі шчыльнай, каб выключыць перасячэньне мяжы мігрантамі.
Чаму ў Расеі не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты Надзеждзіна? Дзеля чаго беларускія ўлады напярэдадні выбараў напампоўваюць градус небясьпекі? Ці мае рацыю Пазьняк, што новы лідэр народзіцца толькі ўнутры Беларусі?
Ужо чацьвёрты год Лукашэнка і Пуцін пагражаюць аб’яднаць свае прапагандысцкія махіны і стварыць мэдыяхолдынг так званай «саюзнай дзяржавы». А што на практыцы? — Разьбіраемся.
Валеры Залужны быў на пасадзе галоўнакамандуючага УСУ зь ліпеня 2021 году. Яго месца зойме Аляксандар Сырскі.
Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў заявіў, што для аховы беларускіх калёній выкарыстоўваюцца бесьпілётнікі.
Як стала вядома Свабодзе з крыніцаў у Брусэлі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі, які Эўразьвяз мае прыняць да другой гадавіны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага, трапіла беларуская кампанія «Пеленг», якая распрацоўвае і вырабляе оптыка-электронную прадукцыю.
Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе, чаму ў Расеі не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта лібэральнага кандыдата Барыса Надзеждзіна; канстатуе, што расейская ўлада адыходзіць ад тактыкі «кіраванага плюралізму», і разважае пра паралелі паміж беларускай і расейскай сытуацыямі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўзбэкістан для Беларусі зьяўляецца асноўнай краінай у Цэнтральнай Азіі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Забясьпечыць выплату часткі працэнтаў па крэдытах прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлознапапяровай прамысловасьці за кошт бюджэтных сродкаў прадпісвае Міністэрству фінансаў пастанову ўраду ад 6 лютага.
Пасярэднікі з ЗША, Катара і Эгіпта спрабуюць дамовіцца аб спыненьні агню ў вайне паміж Ізраілем і ХАМАС.
Агулам законапраект быў складзены на $118 мільярдаў, у тым ліку $60 мільярдаў вайсковай дапамогі Ўкраіне, $14 мільярдаў — Ізраілю.
Такія лічбы ўлады далі пасьля апрацоўкі 93,35% бюлетэняў. Аліеў рыхтуецца заступіць на пасаду прэзыдэнта пяты раз.
Першы судовы працэс над нябожчыкам у Беларусі пачынаецца 8 лютага. Вярхоўны суд будзе разглядаць справу, заведзеную на Ўладзіміра Катрука, абвінавачанага ў забойстве жыхароў Хатыні.
На плошчы Савецкай у Горадні ўсталююць флягшток вышынёй 60 мэтраў — гэта столькі ж, колькі складае вышыня катэдральнага сабора Сьвятога Францішка Ксавэрыя.
Сілавікі затрымалі адміністратараў тэлеграм-чата «Общественный транспорт Гомеля», паведаміў тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.
Адзін з самых папулярных тэлевядоўцаў у ЗША, кансэрватыўны камэнтатар Такер Карлсан узяў інтэрвію ва Ўладзіміра Пуціна. Многія СМІ называюць гэта першым інтэрвію расейскага прэзыдэнта амэрыканскаму журналісту пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне.
Сёлета Лукашэнка падпісаў закон аб пажыцьцёвых гарантыях прэзыдэнту і ягонай сям’і. Гэта значыць, што Лукашэнка гарантуе сам сабе і сваёй сям’і недатыкальнасьць, у тым ліку і пасьля адстаўкі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» — там зьявіліся прозьвішчы яшчэ пяці чалавек, піша «Вясна».
У 13-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу ўвойдуць «некалькі дзясяткаў» беларускіх і расейскіх афіцэраў, паведамляе партал EUobserver са спасылкай на неназваных эўрапейскіх дыпляматаў.
Адмысловым указам Лукашэнка ўнёс зьмены ў вайсковы статут. Цяпер вайскоўцам можна прымяняць зброю і спэцсродкі супраць грамадзян. Якія могуць быць наступствы гэтых зьменаў, разьбіраемся з экспэртамі.
У Цэнтры нацыянальнага супраціву паведамілі аб выкліках украінцаў на допыты ў КДБ.
Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы прапанаваў ураду з 1 сакавіка закрыць на мяжы зь Беларусьсю яшчэ два памежныя пераходы — у Райгорадзе і Лаварышках.
У Азэрбайджане 7 лютага датэрмінова выбіраюць прэзыдэнта. Апазыцыя ў выбарах удзельнічаць адмовілася.
Да найвышэйшых дзяржаўных пасад аднесьлі, сярод іншых, пазыцыю старшыні «ўсебеларускага народнага сходу» (УНС), гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі ад 5 лютага.
Словы, якія я вынес у загаловак, належаць начальніку турэмнага клюбу (ніжэй дам цытату ў арыгінале). Рэч у тым, што пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы ў Беларусі мы гаварылі і гаворым амаль штодня, але заўсёды гэтыя факты насілі прыватны або прыхаваны характар.
Загрузіць яшчэ