Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўзбэкістан хочуць стварыць супольную кампанію для ўзаемнага гандлю


Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў 7 лютага наведалі ў Ташкенце хакейны матч
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў 7 лютага наведалі ў Ташкенце хакейны матч

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўзбэкістан для Беларусі зьяўляецца асноўнай краінай у Цэнтральнай Азіі.

Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў заявіў аб стварэньні зь Беларусьсю супольнай замежнагандлёвай кампаніі для інтэнсыфікацыі ўзаемнага гандлю.

«Мы дамовіліся падтрымліваць актыўныя кантакты на ўзроўні парлямэнтаў, урадаў, міністра і рэгіёнаў. Пацьвердзілі важнасьць прадоўжваньня ўзаемнай падтрымкі ў межах міжнародных структур. Мы абмеркавалі меры для павелічэньня таваразвароту звыш 1 млрд даляраў», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА Шаўката Мірзіёева.

У сваю чаргу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўзбэкістан для Беларусі зьяўляецца асноўнай краінай у Цэнтральнай Азіі.

«Мы зь вялікай цікавасьцю назіраем за тымі пераўтварэньнямі, якія адбываюцца ва Ўзбэкістане. Адзінае, што вам трэба, гэта час. Страчана ў свой час нямала. Вам даводзіцца даганяць, а гэта няпроста. Мы задаволеныя, што наша брацкая рэспубліка — Узбэкістан — інтэнсіўна разьвіваецца. Але мы зацікаўленыя ў разьвіцьці Ўзбэкістану, таму што ўзялі ў Цэнтральнай Азіі вашу краіну за аснову», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, які знаходзіцца ў Ташкенце з афіцыйным візытам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG