Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбэкістана мяняе Канстытуцыю праз рэфэрэндум. Калі папраўкі прымуць, ён зможа заставацца ва ўладзе да 2040 года


Прэзыдэнт Узбэкістану і яго сям'я на выбарчым участку. 30 красавіка.
Прэзыдэнт Узбэкістану і яго сям'я на выбарчым участку. 30 красавіка.

Ва Ўзбэкістане 30 красавіка праходзіць рэфэрэндум па ўнясеньні паправак да Канстытуцыі краіны. Яўка па дадзеных на 17.00 склала 81,39%, заявіў намесьнік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Бахром Кучкараў.

Ён пацьвердзіў, што на асобных участках адзначаны парушэньні, якія «не ўплываюць на вынік галасаваньня». Паводле слоў Кучкарава, гэта нясвоечасовае вывешваньне сьпісаў выбаршчыкаў на ўчастках, адсутнасьць трафарэтаў Брайля для невідушчых выбаршчыкаў, а таксама знаходжаньне ў кабінах для тайнага галасаваньня членаў сям’і галасуючых.

У новай рэдакцыі Канстытуцыі прэзыдэнцкі тэрмін будзе павялічаны зь пяці да сямі год. Калі папраўкі будуць прынятыя, прэзыдэнт краіны Шаўкат Мірзіёеў зможа заставацца ва ўладзе да 2040 года.

Канстытуцыя Узбэкістана была прынята 8 сьнежня 1992 года на сэсіі Вярхоўнага Савета рэспублікі. За мінулы час у Асноўны закон краіны папраўкі ўносіліся 15 разоў. Зь ініцыятывай унесьці зьмены ў Канстытуцыю краіны Мірзіёеў выступіў у сьнежні 2021 года.

Па новай Канстытуцыі Узбэкістан абвяшчаецца сацыяльнай, прававой і сьвецкай дзяржавай. Раней гэтых паняцьцяў у Асноўным законе краіны не было. Колькасьць членаў Сэната будзе скарочана са ста да 65 чалавек. Сьмяротнае пакараньне забараняецца. У новай рэдакцыі дакумэнта будзе прапісаны абавязак дзяржавы забясьпечваць грамадзянам мінімальную зарплату, жыльлё і мэдыцынскую дапамогу, а таксама доступ у інтэрнэт.

Рэфэрэндум аб папраўках да Канстытуцыі ўлады Узбэкістана плянавалі правесьці яшчэ ў мінулым годзе. Гэтаму перашкодзілі пратэсты ў аўтаномнай рэспубліцы Каракалпакстан. У новай вэрсіі Канстытуцыі, якая прапаноўвалася тады, плянавалася значна абмежаваць аўтаномію рэспублікі і пазбавіць яе права выхаду са складу Узбэкістана.

У ліпені 2022 года ў сталіцы Каракалпакстана Нукусе і ваколіцах прайшлі шматлікія акцыі пратэсту. Улады жорстка падаўлялі іх. Па афіцыйных дадзеных, падчас пратэстаў загінулі 18 чалавек, больш за 240 пацярпелі, звыш 500 былі затрыманыя. У выніку прэзыдэнт Мірзіёеў прапанаваў захаваць сувэрэнітэт аўтаноміі Каракалпакстана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG