Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўчанка заявіў пра рэкорд у гандлі Беларусі з Расеяй. З чым гэта зьвязана


Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка, архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка, архіўнае фота

Падчас выступу на эканамічным форуме «Беларусь — Башкартастан» прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка назваў аб’ём таваразвароту з Расеяй за 2023 год — 53 млрд даляраў.

Гэта самы высокі паказчык за гісторыю эканамічных адносін дзьвюх краін. Прэм’ер Раман Галоўчанка так патлумачыў прычыны росту:

«Цяперашнія падзеі вакол нашых дзяржаў падштурхнулі нас да ўмацаваньня двухбаковых сувязей. Гэтыя зьнешнія выклікі і пагрозы толькі абʼядналі нашы краіны, і мы ўмацавалі інтэграцыйныя працэсы. Узаемны таваразварот Беларусі і Расеі за 2023 год склаў каля 53 мільярдаў даляраў, перавысіўшы вынік папярэдняга году на 6 працэнтаў», — заявіў Галоўчанка.

Паводле Белстату Беларусі,

  • у 2022 годзе аб’ём таваразвароту Беларусі з Расеяй склаў 50 мільярдаў даляраў,
  • у 2021 годзе — 40,1 мільярда,
  • у 2020 годзе, калі была пандэмія каранавірусу, — 28,5 мільярда.
  • У 2019 годзе таваразварот Беларусі і Расеі складаў 35,5 млрд даляраў.


Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрвію Свабодзе патлумачыў прычыны такога росту:

«Беларусь прывязаная да разбуральнай расейскай ваеннай машыны, да расейскага ВПК. Беларуская эканоміка знаходзіцца ў такім стане, што атрымлівае да 15% ВУП за кошт падтрымкі Расеі, зарабляе на вайне, і таму тыя прадпрыемствы, якія працуюць на вайну, яны „ў шакалядзе“, а астатнія выжываюць ва ўмовах таталітарнай беларускай вайскова-прамысловай сыстэмы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG