Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 году. Расказваем у ВІДЭА

Ужо чацьвёрты год Лукашэнка і Пуцін пагражаюць аб’яднаць свае прапагандысцкія махіны і стварыць мэдыяхолдынг так званай «саюзнай дзяржавы». А што на практыцы? — Разьбіраемся.

У канцы студзеня Пуцін з Лукашэнкам дамовіліся стварыць мэдыяхолдынг «саюзнай дзяржавы», у які ўвойдуць чатыры СМІ — дзьве штотыднёвыя газэты, штотыднёвы часопіс і тэлеканал. Холдынг павінен «забясьпечыць адзіную скаардынаваную інфармацыйную палітыку».

Гаворкі пра стварэньне мэдыяхолдынгу «саюзнай дзяржавы» ідуць ужо ня першы год. Упершыню такую прапанову агучыў Лукашэнка ў лістападзе 2021 году. Што адбывалася далей? — Расказвае Дзьмітры Гурневіч.

​
XS
SM
MD
LG