За чатыры дні ў датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў узялі ўдзел 33,61% ад агульнай колькасьці грамадзян, уключаных у сьпісы для галасаваньня.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч запісала відэа з патрабаваньнем аддаць цела памерлага ў расейскай турме палітыка Аляксея Навальнага ягонай маці.
Раней публічнымі тварамі ByPol былі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў. Цяпер публіцы прадстаўлены яшчэ адзін чалец аб’яднаньня былых сілавікоў — былы супрацоўнік Генпракуратуры Аляксандр Ракіцкі, паведамляе «Наша ніва».
Прэзыдэнт Зымбабвэ Мнангагва ў размове з кіраўніком МЗС Беларусі Алейнікам перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Лукашэнку.
Месэнджар Telegram вярнуў эмоджы ў выглядзе чырвона-зялёнага беларускага сьцяга, які раней аўтаматычна замяняўся ў анімацыі на бел-чырвона-белы.
Над Чорным морам, праўдападобна, зьбіты другі расейскі самалёт-выведнік A-50. Пра гэта піша ў Тэлеграме расейскі праваенны блогер Уладзімір Раманаў.
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўводзяць новыя санкцыі супраць уладаў Расеі і Беларусі ў другую гадавіну расейскага нападу на Ўкраіну.
Вугоршчына заблякавала заяву ад імя Эўразьвязу да другой гадавіны расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на новаюльянскі каляндар.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У рамках новага пакету ЗША накладаюць каля 500 новых санкцый на расейскія кампаніі і асобных дзеячоў, а таксама экспартныя абмежаваньні на 100 кампаній, абвясьціў прэзыдэнт краіны Джо Байдэн.
Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам «За службу Радзіме» II ступені палкоўнікаў юстыцыі Сяргея Гамко і Аляксандра Сяменіка.
Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, зь якім пасланьнем ішлі на выбары кандыдаты ад улады, адзначае, чым гэтая кампанія стала ўнікальнай, і адказвае на пытаньне, навошта і Лукашэнка, і сілавікі ўзмацняюць напружанасьць у грамадзтве і дзяржаве
Экспэрты ацанілі гучныя заявы міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, якія той зрабіў у інтэрвію расейскай тэлевізіі.
У Вільні 23 лютага пройдзе чарговая сэсія Стратэгічнага дыялёгу «ЗША — Беларусь», які пачаўся 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
У пачатку вайны зь Беларусі выехала больш грамадзян Украіны, чым выяжджала з Украіны ў Беларусь.
Дапаможнік для вышэйшых навучальных устаноў перадалі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У той жа час Армэнія працягвае ўдзел у Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС). Сёлета Армэнія ў гэтай арганізацыі пераняла старшынёўства.
Пасьля таго, як дзяржава ўзялася за рэгуляваньне цэнаў, рэнтабэльнасьць гандлёвых арганізацыяў Беларусі зьнізілася да 0,4%. Гэта адзін з самых нізкіх паказьнікаў за ўсю гісторыю.
Саэйма Латвіі 22 лютага адразу ў двух чытаньнях прыняла пастанову аб забароне імпарту расейскай і беларускай сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі сама меней да ліпеня 2025 году.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных 22 лютага бяруць удзел у мерапрыемствах першага дня 23-га зімовага пасяджэньня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якое праходзіць у Вене.
Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
Маці Аляксея Навальнага Людміла 22 лютага выпусьціла відэазварот, у якім расказала, што яе сына хочуць таемна пахаваць.
22 лютага амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 21 лютага зьвярнуўся да прадстаўнікоў Польшчы і Эўракамісіі з нагоды сытуацыі на мяжы, дзе польскія пратэстоўцы блякуюць рух украінскіх грузавікоў.
У выніку санкцыйных абмежаваньняў грузавыя чыгуначныя перавозкі паміж Беларусьсю і Польшчай за апошнія два гады значна зьнізіліся, сьведчыць статыстыка, якую публікуе выданьне Rynek kolejowy.
Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны. У абноўлены сьпіс, які апублікавала МЗС краіны, трапілі два беларускія прадпрыемствы.
У Менску лічаць, што для літоўскіх уладаў «надзвычай нязручным» застаецца і паток літоўцаў, якія наведваюць Беларусь паводле бязьвізавага рэжыму і нібыта «расказваюць праўду» пра Беларусь.
У Беларусі для галасаваньня стварылі 5411 выбарчых участкаў. Раней Цэнтральная выбарчая камісія паведамляла, што камэрамі відэаназіраньня абсталявалі 1000 участкаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў «варʼяцкім сучым сынам» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на сваім перадвыбарным сходзе вечарам 21 лютага.
Міністар абароны Беларусі мяркуе, што сытуацыя не патрабуе «нарошчваньня дадатковых вайсковых сіл Беларусі на мяжы з Украінай».
Акрамя дыктоўкі, беларусы, якія цяпер жывуць у літоўскай сталіцы, адзначылі Дзень роднай мовы лекцыяй аб яе стане і праглядам фільма пра Васіля Быкава.
Назіральнікаў ад арганізацыі не запрасілі на выбары ў Беларусь.
Летась на мяжы зь Беларусьсю ў аўтамабільных пунктах пропуску прайшлі кантроль амаль 3,9 мільёна чалавек, што на 25,5% больш за ўзровень 2022 году. 66% склалі менавіта грамадзяне Беларусі.
Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch разам зь Беларусьсю ўключыла ў даклад Руанду, Іран, Паўднёвы Судан, Расею і іншыя краіны.
Разьвітаньне зь Ігарам Леднікам адбудзецца ў Барысаве 22 лютага. Свабода пагутарыла з былым палітвязьнем Аляксеем Галоўкіным, які сустракаў Ледніка ў бабруйскай калёніі.
У беларусаў, якія жывуць за мяжой, пасьля восеньскага ўказу Лукашэнкі ўзьніклі праблемы з продажам нерухомасьці па даверанасьці. Як стала вядома Свабодзе, неўзабаве гэты працэс можа яшчэ больш ускладніцца.
Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў у Беларусі пачалося 20 лютага.
Раней Вярхоўны суд адхіліў яшчэ два пазовы палітыка да ЦВК.
Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і становіцца бестэрміновай.
Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў у Беларусі пачалося 20 лютага. 21 лютага ЦВК заявіў, што за два дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі ўжо 14,61% грамадзян. Праваабаронцы фіксуюць парушэньні.
Сусьветная харчовая праграма ААН прыпыняе раздачу прадуктаў у сэктары Газа. Пра гэта паведаміла кіраўніца праграмы Сіндзі Макейн. Прычынай сталі выпадкі марадэрства і нападаў на супрацоўнікаў праграмы з боку жыхароў сэктара.
Апазыцыйны палітык у эміграцыі, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк апублікаваў у сваіх сацсетках крытычны допіс пра сьмерць Навальнага і заяву ягонай удавы Юліі Навальнай, што яна працягне справу расейскага апазыцыйнага палітыка.
20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду зь сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам надзеў ваенную форму, гаварыў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.
Загрузіць яшчэ