Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК.
Паводле ЦВК, самая высокая доля датэрміновага галасаваньня за 4 дні была ў Гомельскай вобласьці (42,83%), самая нізкая — у Менску (26,04%).
На папярэдніх парлямэнцкіх выбарах у 2019 годзе яўка за 4 дні датэрміновага галасаваньня склала 27,5%.
А на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ў датэрміновым галасаваньні за 4 дні ўзялі ўдзел 32,24% ад агульнай колькасьці грамадзянаў, уключаных у сьпісы для галасаваньня.