Афіцыйная датэрміновая яўка зноў б'е рэкорд

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у датэрміновым галасаваньні ў Менску 14 лістапада
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у датэрміновым галасаваньні ў Менску 14 лістапада

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 27,5%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.

Паводле ЦВК, датэрміновая яўка па рэгіёнах Беларусі была наступнай:

  • Берасьцейская вобласьць — 26,14%
  • Віцебская вобласьць — 29,43%
  • Гомельская вобласьць — 29,96%
  • Горадзенская вобласьць — 27,24%
  • Магілёўская вобласьць — 29,48%
  • Менская вобласьць — 28,65%,
  • Менск — 23,05%.

Датэрміновае галасаваньне на выбарах пачалося 12 лістапада. На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасьні 2016 году за першыя чатыры дні датэрміновага галасаваньня афіцыйная яўка была 24,31%.

​
XS
SM
MD
LG