Над Чорным морам, магчыма, зьбіты другі расейскі самалёт A-50

A-50.
A-50.

Над Чорным морам, праўдападобна, зьбіты другі расейскі самалёт-выведнік A-50. Пра гэта піша ў Тэлеграме расейскі праваенны блогер Уладзімір Раманаў.

Паводле слоў блогера, борт быў зьбіты ракетай, запушчанай з раёну Марыюпалю — гэта значыць, гаворка, як і мінулым разам, можа ісьці пра «сяброўскі агонь». Пацьверджаньняў інфармацыі Раманава ў іншых крыніцах пакуль няма. Украіна гэтае паведамленьне на момант выхаду нашага матэрыялу не камэнтавала.

Паводле іншай вэрсіі, А-50 быў зьбіты над Краснадарскім краем.

Украінскае выданьне Liga.net піша са спасылкай на крыніцу «ў сілах бясьпекі і абароны», што A-50 быў зьбіты «ў рамках сумеснай апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі і паветраных сіл».

Мінулым разам A-50 — расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня, якіх у ПКС Расеі засталося менш за 10 — быў зьбіты над Чорным морам у раёне Бярдзянску 14 студзеня. Расея тады страту самалёта не прызнала. Тады разам з А-50 быў зьбіты і Іл-22.

А-50 прымяняецца, сярод іншага, для выяўленьня і суправаджэньня паветраных і надводных цэляў, а таксама інфармаваньня камандных пунктаў пра стан рэчаў у паветры і над вадой.

26 лютага 2023 году ў гарадзкім пасёлку Мачулішчы пад Менскам адбылася дывэрсія. На вайсковым аэрадроме прагучалі два выбухі. З дапамогай дронаў падарвалі і вывелі са строю расейскі самалёт далёкай выведкі А-50.

​
XS
SM
MD
LG