Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны Ігар Кізім сустрэўся з прадстаўніком дэмсілаў Паўлам Латушкам. Што абмяркоўвалі


22 лютага амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам.

На сустрэчы Латушка падкрэсьліў, што для АПК адным з прыярытэтаў зьяўляецца падтрымка Ўкраіны ў барацьбе за вызваленьне яе тэрыторыяў, паведамляе прэс-служба Абʼяднанага пераходнага кабінэту.

Бакі абмеркавалі

  • пытаньні распрацоўкі стратэгіі ўзаемадзеяньня Ігара Кізіма зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі,
  • разьвіцьцё адносінаў паміж Украінай і беларускімі дэмсіламі,
  • сытуацыю ў Беларусі і разьвіцьцё беларускага дэмакратычнага руху,
  • магчымасьці падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ва Ўкраіне,
  • выкарыстаньне Расеяй так званай «саюзнай дзяржавы» дзеля інкарпарацыі Беларусі і магчымае супрацьдзеяньне гэтаму,
  • гарманізацыю санкцыяў у дачыненьні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі,
  • магчымасьць прыцягнуць Лукашэнку да адказнасьці за ваенныя злачынствы, зьвязаныя зь незаконным перамяшчэньнем украінскіх дзяцей.

Павал Латушка падкрэсьліў важнасьць увядзеньня нацыянальных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі за падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі і перасьлед беларускіх актывістаў.

«У сёньняшніх умовах устанаўленьне прамой сувязі паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Украіны мае асаблівае значэньне», — адзначыў ён.

На пачатку лютага 2024 году рашэньнем міністра замежных спраў Украіны Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Ён тады паведаміў, што ў ягоныя абавязкі ўваходзяць «пытаньні, зьвязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткай беларускага грамадзтва, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасьці што тычыцца падтрымкі расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG