Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Як сьцьвярджаецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай, зварот трансьлявалі і на экранах беларускіх крамаў, і гэтую акцыю правяло аб’яднаньне былых сілавікоў BELPOL.

«Беларусы, я ведаю, што вы не забыліся. Мы сказалі „не“ дыктатуры. Мы сказалі „не“ вайне. Сёньня мы кажам „не“ фальшывым выбарам», — сказала Ціханоўская і нагадала, што беларусы ўмеюць змагацца і перамагаць.

«Зьмены ў Беларусі — задача кожнага з нас», — падсумавала яна.

Яе зварот патрапіў і на экраны ў беларускіх крамах. Пра акцыю па ўзломе сыстэмы распавёў BELPOL, які і ўзяў на сябе адказнасьць за яе правядзеньне. У абʼяднаньні былых сілавікоў заявілі, што трансьляцыя звароту пачалася ў 15.00 на больш як дзьвюх тысячах экранах у гандлёвых абʼектах.

Як адзначае партал «Люстэрка», «мы ня можам сьцьвярджаць, што трансьляцыя ішла на дзьвюх тысячах экранах, але можам пацьвердзіць, што відэазварот Сьвятланы Ціханоўскай зьявіўся ў беларускіх гандлёвых абʼектах».

Адзначаецца, што пра гэта сьведчаць фота і відэа ў сацсетках, а таксама матэрыялы, дасланыя чытачамі. Як распавёў адзін з відавочцаў, спробы супрацоўнікаў адключыць зварот з пульта былі беспасьпяховыя, таму трансьляцыю перапынілі проста вырваўшы шнур насьценнага тэлевізара з разэткі.

Таксама, як паведамляе тэлеграм-канал @МотолькоПомоги, на экране адной са станцый менскага мэтро людзі заўважылі беларускі нацыянальны сьцяг і герб.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG