Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп атрымаў перамогу на праймэрыз у Паўднёвай Караліне


Дональд Трамп пасьля праймэрыз у штаце Паўднёвая Караліна
Дональд Трамп пасьля праймэрыз у штаце Паўднёвая Караліна

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 24 лютага атрымаў перамогу на праймэрыз Рэспубліканскай партыі ў штаце Паўднёвая Караліна і, паводле ацэнак камэнтатараў, яшчэ на крок наблізіўся да афіцыйнага вылучэньня ў прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах.

Пасьля падліку амаль усіх галасоў, Трамп набірае каля 60%. Яго адзіная суперніца Нікі Гэйлі, атрымала крыху больш за 39% галасоў. Разрыў аказаўся не такім вялікім, як прадказвалі некаторыя апытаньні, але дастатковым, каб Трамп забясьпечыў сабе галасы пераважнай большасьці дэлегатаў ад штату на будучым партыйным зьезьдзе рэспубліканцаў.

Трамп, такім чынам, упэўнена перамог на праймэрыз ужо ў чатырох штатах з чатырох. Наступнае галасаваньне — у Мічыгане 28 лютага, а потым Злучаныя Штаты чакае так званы супэраўторак 5 сакавіка, калі пройдзе адразу 16 галасаваньняў. Практычна ва ўсіх штатах па апытаньнях Трамп упэўнена лідзіруе.

Гэйлі — былая губэрнатарка Паўднёвай Караліны — актыўна вяла кампанію ў гэтым штаце, рэзка крытыкуючы Трампа. Апроч іншага, Гэйлі выступае за павелічэньне дапамогі Ўкраіне, у той час як Трамп пазьбягае крытыкі расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і сьцьвярджае, што ў выпадку свайго абраньня гатовы «скончыць вайну за адзін дзень», што многія камэнтатары расцэньваюць як гатоўнасьць прымусіць Украіну да саступак. Гэйлі ўдалося падчас кампаніі скараціць разрыў з Трампам, але гэтага аказалася недастаткова. Шматлікія саюзьнікі Трампа заклікаюць яе выйсьці з гонкі, указваючы на адсутнасьць шанцаў. Гэйлі, аднак, заяўляе, што застанецца ў кампаніі прынамсі да Супэраўторка.

У дэмакратаў праймэрыз у Паўднёвай Караліне прайшлі яшчэ 3 лютага, дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн, у якога практычна няма сур’ёзных канкурэнтаў, набраў больш за 95% галасоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG