Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На 730 дзён бліжэй да перамогі». Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў у аэрапорце Гастомеля


Уладзімер Зяленскі ў Гастомені 24 лютага 2024 году.
Уладзімер Зяленскі ў Гастомені 24 лютага 2024 году.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў дзень другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі запісаў відэазварот у аэрапорце Гастомель пад Кіевам, дзе 24 лютага 2022 г. пачаліся баі ўкраінскай арміі з расейскімі дэсантнікамі.

Уладзімір Зяленскі запісаў свой зварот да ўкраінцаў на мабільны тэлефон, стоячы на фоне самалётаў, зьнішчаных падчас баёў. «Менавіта адсюль павінна было пачацца тое самае „Кіеў і Украіну за 3 дні“. Два гады таму мы агнём сустракалі тут варожы дэсант. Праз два гады мы сустракаем тут нашых сяброў і партнэраў», — сказаў Зяленскі.

Свае словы ён суправадзіў сумеснымі кадрамі з прэм’ер-міністрамі Італіі, Канады, Бэльгіі і кіраўніком Эўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляйен, якія прыехалі ва Ўкраіну ў другую гадавіну ўварваньня.

«Дарагія вялікія людзі вялікай краіны, я бязьмерна ганаруся кожным з вас. Я захапляюся кожным з вас. Я веру ў кожнага з вас. Любы нармальны чалавек хоча, каб вайна скончылася. Але ніхто з нас не дазволіць Украіне загінуць», — сказаў у звароце да народу ўкраінскі прэзыдэнт. Ён выказаў упэўненасьць у тым, што Ўкраіна пераможа. Зяленскі зрабіў акцэнт на «справядлівым міры на ўкраінскіх умовах».

Уладзімір Зяленскі падзякаваў, у тым ліку, людзям у іншых краінах, якія «падтрымліваюць Украіну і праўду».

Па словах Зяленскага, за два гады Ўкраіна стала «на 730 дзён бліжэй да перамогі».

У лістападзе 2022 года Ўладзімір Зяленскі прадставіў украінскую «формулу міру» — дакумэнт з дзесяці пунктаў, закліканы знайсьці шляхі завяршэньня вайны і стварыць умовы рэжыму бясьпекі, пры якім далейшыя войны ў Эўропе былі б немагчымыя. У Маскве ініцыятыву назвалі непрымальнай — апроч іншага, «формула міру» прадугледжвае вывад расейскіх войскаў з усёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG