Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Зь беларусаў замежжа ў Менску прагаласавалі 6 чалавек. За мяжой галасаваньня няма

абноўлена

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі

На пачатак Адзінага дня галасаваньня ніхто зь беларусаў замежжа не прыехаў прагаласаваць на спэцыяльна для гэтага створаны выбарчы ўчастак у Менску.

Пра 25 лютага паведаміла сакратарка ЦВК Алена Балдоўская. Яна выказала спадзяваньне, што да вечара такія людзі знойдуцца. Пад вечар прадстаўнікі ЦВК паведамілі, што н агэтым участку прагаласавалі 6 чалавек.

У гэтую выбарчую кампанію ўчасткі за мяжой ствараць ня сталі — раней дзеля гэтага ў Выбарчы кодэкс унесьлі адпаведныя зьмены.

24 лютага кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што Беларусь адмовілася ад практыкі арганізацыі ўчасткаў для галасаваньня за мяжой «у тым ліку з меркаваньняў бясьпекі» і прывёў у прыклад напад на беларускую амбасаду ў Лёндане. Таксама, паводле Карпенкі, для фармаваньня паўнавартасных выбарчых камісій за мяжой не заўсёды хапае супрацоўнікаў дыпляматычных місій і хоць «можна было б кагосьці камандзіраваць», але няма гарантый, што «недружалюбныя краіны дадуць ім візы».

Для беларусаў замежжа арганізавалі адзін участак у Менску — людзей запрашалі прыехаць у краіну, каб прагаласаваць там.

  • 25 лютага 2024 году ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня, у рамках якога выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня і дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га скліканьня.
  • Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма: Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
  • На гэтых выбарах няма і апазыцыйных кандыдатаў — да выбараў дапусьцілі толькі ляяльных рэжыму кандыдатаў. Паводле кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, усе 12 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты (у тым ліку 2 скаргі ў суды) адхілілі.
  • Па выніках датэрміновага галасаваньня ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў — 41,71%. Незалежныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з мэханізмаў масавых фальсыфікацый.
  • З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG