Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны выехаў зь Беларусі


Міхаіл Жамчужны
Міхаіл Жамчужны

Пра выезд зь Беларусі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны 19 лютага 2021 году вызваліўся з-за кратаў пасьля 6 з паловай гадоў зьняволеньня.

Разам з папярэднім тэрмінам ён правёў за кратамі больш за 11 гадоў.

Да Міхаіла Жамчужнага прыйшлі падчас маштабных затрыманьняў былых палітвязьняў і іх сваякоў 23-24 студзеня. 25 студзеня стала вядома, што ён затрыманы, пасьля таго ніякай інфармацыі ў публічнай сфэры пра яго не было.

Міхаіл Жамчужны нарадзіўся ў 1955 годзе ў Віцебску. Былы дацэнт Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, кандыдат тэхнічных навук, вынаходнік, першым у Беларусі зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве.

Ва ўнівэрсытэце кіраваў лябараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006 годзе супраць Жамчужнага распачалі крымінальную справу. Адмовіўся ад прапановы супрацоўнічаць з КДБ і даць паказаньні супраць начальства. У 2007 годзе Жамчужнага прыгаварылі да 5 гадоў зьняволеньня за крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.

Пасьля вызваленьня Жамчужны далучыўся да праваабарончай арганізацыі «Плятформа» і зьбіраў інфармацыю пра сытуацыю з правамі вязьняў за кратамі. Пасьля ліквідацыі «Плятформы» стаў сузаснавальнікам «Плятформы інавэйшн» (цяпер закрытая ўстанова). Яго арыштавалі праз тыдзень пасьля абвяшчэньня прысуду кіраўніку «Плятформы інавэйшн» Андрэю Бандарэнку ў 2014 годзе. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным выдаваньні зьвестак, што складаюць службовую таямніцу, даваньні хабару, і прыгаварыў да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Пазьней прызначылі стражэйшую кару — шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Доўгі час быў у Беларусі адзіным прызнаным палітычным зьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG