Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Лукашэнка працягвае супраціўляцца спробам Крамля інтэграваць Беларусь


Аляксандар Лукашэнка на ўчастку для галасаваньня 25 лютага 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на ўчастку для галасаваньня 25 лютага 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Экспэрты ацанілі заявы Лукашэнкі на ўчастку для галасаваньня.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае супраціўляцца спробам Крамля інтэграваць Беларусь у межах «саюзнай дзяржавы».

«25 лютага Лукашэнка заявіў, што Расея і Беларусь больш магутныя як дзьве незалежныя дзяржавы, чым адна дзяржава, і што Беларусь „ніколі не падтрымае“ ідэю аб’яднаньня Расеі і Беларусі», — адзначаецца ў справаздачы ISW за 25 лютага.

25 лютага на ўчастку для галасаваньня Аляксандар Лукашэнка выказаўся супраць аб’яднаньня з Расеяй, заявіўшы, што «ні ў Расеі, ні ў Беларусі не падтрымаюць абʼяднаньня дзьвюх дзяржаў, такі крок толькі зробіць горш».

А «саюзная дзяржава», на думку Лукашэнкі, гэта абʼяднаньне «дзьвюх сувэрэнных, незалежных дзяржаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG