Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не маўчыце пра рэпрэсіі». «Вясна» заклікае паведамляць праваабаронцам пра палітычныя прысуды


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».

У звароце адзначаецца, што агульная колькасьць палітзьняволеных у Беларусі дасягнула лічбы амаль у 1500 чалавек, пры гэтым «праваабаронцам вядома, што рэальная колькасьць такіх людзей у Беларусі значна большая».

У СІЗА, калёніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей, адзначаецца ў звароце. «Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам», — заклікае цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы таксама зьвяртаюцца да былых вязьняў: «Многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам».

«Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі», заклікаюць праваабаронцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG