Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Ізраілю знайшла тунэль ХАМАС пад будынкам агенцтва ААН у Газе


Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС. У БАПОР заявілі, што ня ведалі аб тунэлі.

Ізраільскія вайскоўцы правялі журналістаў па 700-метровым тунэлі. Ён пралягае на глыбіні 20 мэтраў пад зямлёй. Непасрэдна пад будынкам штаб-кватэры БАПОР знаходзяцца памяшканьні, у якіх знайшлі сэрвэры і іншую кампутарную тэхніку. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, гэта быў цэнтар разьведкі ХАМАС. Таксама падземныя службовыя памяшканьні знайшлі пад будынкам разьмешчанай непадалёк школы, якая знаходзіцца ў распараджэньні агенцтва ААН.

Кіраўнік БАПОР Філіпэ Лязарыні ў сацыяльнай сетцы Х заявіў, што ў агенцтве ня ведалі аб тым, што знаходзіцца пад будынкам. Ён удакладніў, што ўсе супрацоўнікі офісу спынілі працу ў будынку 12 кастрычніка мінулага году і з таго часу там не зьяўляліся, таму БАПОР ня можа пракамэнтаваць знаходку. «Паведамленьні СМІ патрабуюць незалежнага расьсьледаваньня, якое немагчыма правесьці ва ўмовах актыўных баявых дзеяньняў», — дадаў Лязарыні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG