Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік»


Мікалай Карпянкоў і вайскоцы ўнутраных войскаў. 10 лютага 2024. Фота з тэлеграм-каналу Унутраных войскай МУС Беларусі.
Мікалай Карпянкоў і вайскоцы ўнутраных войскаў. 10 лютага 2024. Фота з тэлеграм-каналу Унутраных войскай МУС Беларусі.

Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, па завяршэньні шостага сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон „Група Вагнэра. Штурмавік“».

Паведамляецца, што «такія шаўроны могуць насіць толькі вайскоўцы, якія прайшлі курс інтэнсіўнай падрыхтоўкі з інструктарамі, якія валодаюць баявым вопытам».

Згаданыя інструктары — былыя ваеўнікі ПВК «Вагнэр», якія зьехалі з Расеі ў Беларусь пасьля няўдалага мяцяжу летам 2023 году.

«Больш чым за паўгоду інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам нашых братоў з Расеі ўнутраныя войскі сталі яшчэ мацнейшымі і значна павысілі свае баявыя магчымасьці. Нядобразычліўцы сочаць за тым, як сур’ёзна мы трэніруемся, і разумеюць, што ў іх няма ніводнага шанцу, калі замахнуцца на Беларусь. Яны бачаць нашы брацкія адносіны паміж унутранымі войскамі і інструктарамі: мы разам, у адным страі, і пераможам любога ворага. Гэта далёка не апошнія зборы, таму байцы авалодаюць яшчэ не адной спэцыялізацыяй, а далей мы прыступім да новага спэцкурсу па баявым зладжваньні падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня», — заявіў на цырымоніі ўручэньня шаўронаў камандуючы Ўнутранымі войскамі, намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў.

22 сьнежня 2023 году. Мікалай Карпянкоў з вагнэраўскім шаўронам
22 сьнежня 2023 году. Мікалай Карпянкоў з вагнэраўскім шаўронам

Летась у сьнежні Карпянкоў быў заўважаны на вучэньнях унутраных войскаў зь нестатутным шаўронам «па матывах» ПВК «Вагнэра».

Брытанская выведка заявіла, што цяпер у Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнэр». Расея карыстаецца гэтым, каб прымусіць Украіну ўзмацніць кантроль над мяжой зь Беларусьсю.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі Міністэрства абароны Брытаніі, апублікаванай у нядзелю, 4 лютага.

«Працяглая прысутнасьць „вагнэраўцаў“ у Беларусі амаль напэўна грае на руку Расеі ў вядзеньні баявых дзеяньняў, паколькі гэта прымушае Ўкраіну падтрымліваць абаронныя пазыцыі і пакідаць асабісты склад на мяжы зь Беларусьсю», — тлумачыцца ў аглядзе.

«Вагнэраўцы» знаходзяцца ў Беларусі з чэрвеня 2023 году, тады іх было 8 тысяч. Яны працягваюць навучаць беларускіх вайскоўцаў, лічаць у брытанскай выведцы.

Паводле дадзеных выведкі, малаверагодна, што Аляксандар Лукашэнка будзе выкарыстоўваць наймітаў ПВК «Вагнэр» па-за межамі іх паўнамоцтваў. Адзначаецца, што цяпер найміты ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы войскаў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, аднак наўрад ці будуць прымаць непасрэдны ўдзел у падтрыманьні ўнутранай або памежнай бясьпекі ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG