Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ствараюць чорны сьпіс Youtube-блогераў: у яго трапяць тыя, хто адмовіўся пераходзіць на расейскія плятформы


Грамадзкая палата РФ пачала працу над стварэньнем чорнага сьпіс расейскіх блогераў, якія працуюць на плятформе YouTube і не пераходзяць на расейскія анлайн-плятформы, паведамляе ТАСС.

Па словах прадстаўніка Грамадзкай палаты па разьвіцьці інфармацыйнай супольнасьці, СМІ і масавых камунікацый Аляксандра Малькевіча, гэты сьпіс стане адным з этапаў «праграмы па стымуляваньні пераходу блогераў на расейскія сацсеткі».

«У далейшым ён [сьпіс] павінен стаць асновай для распрацоўкі і прыняцьця мераў у адносінах да кантэнтмэйкераў, якія ігнаруюць нашы плятформы. І тут сваё слова павінны сказаць заканадаўцы, таму што, калі не пераходзіце на нашы плятформы, значыць, вы хочаце схаваць свае даходы альбо па дурасьці, або па звычцы, або ведзяце варожую дзейнасьць», — цытуе Малькевіча ТАСС.

Першымі ў чорны сьпіс, па словах чыноўніка, унясуць ютуб-блогераў, якія працуюць на дзіцячую аўдыторыю. Бо, на думку Малькевіча, дзеці ў Расеі трапляюць пад уплыў блогераў, якія «прапагандуюць» на ютубе «антырасейскі парадак дня» і «дэструктыўныя каштоўнасьці».

Блякаваньне, імаверна, можа закрануць і некаторых беларускіх блогераў, якія працуюць на расейскую аўдыторыю: гэта, напрыклад, відэаблогер Улад Бумага — А4, асноўная частка аўдыторыі якога — падлеткі з Расеі, ён таксама стаў вядоўцам расейскага фэдэральнага тэлеканалу СТС. Блогер мае дыямэнтавую кнопку Youtube і працягвае працаваць на плятформе.

  • У пачатку верасьня 2023 году карыстальнікі YouTube у Расеі паведамлялі пра збоі ў працы сэрвісу. Паводле расейскага часопіса Forbes, збоі маглі адбыцца праз тое, што «Раскамнагляд» тэставаў блякаваньне сэрвісу, хоць ведамства гэта адмаўляе. Раней у жніўні тэлеграм-канал «Можем объяснить» пісаў, што «Ростелеком» тэставаў сэрвіс, які могуць выкарыстоўваць для цэнзуры YouTube у Расеі.
  • Пра магчымае блякаваньне YouTube у Расеі загаварылі пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, калі «Раскамнагляд» заблякаваў Facebook і Instagram. Упершыню пра дзеяньні па блякаваньні відэахостынгу ў сакавіку 2022 году паведаміў профільны рэсурс «Роскомсвобода».
  • Першая спроба часовага блякаваньня YouTube адбылася ў канцы 2023 году і ў Беларусі. Перад віншавальным выступам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на адсутнасьць доступу да YouTube прыкладна на працягу 20 хвілінаў. Праўда, праз VPN-сэрвісы YouTube быў дасяжны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG