Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі блогер з дыямэнтавай кнопкай Youtube стаў вядоўцам на расейскім тэлеканале


Ролікі Ўлада Бумагі
Ролікі Ўлада Бумагі

Беларускі відэаблогер Улад Бумага — А4 (Уладзіслаў Бумага) будзе новым вядоўцам расейскага фэдэральнага тэлеканалу СТС.

Пра сам відэаблогер паведаміў у відэа, якое ён запісаў для Telegram-каналу СТС. Блогер распавёў, што далучыўся да каманды СТС і ў 2024 годзе разам з тэлеканалам зробіць два новыя шоў.

  • У чэрвені Улад Бумага быў заўважаны на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме, дзе ён танцаваў у кампаніі расейскіх рэпэра Цімаці і сьпевака Філіпа Кіркорава, якія падтрымалі расейскую вайну супраць Украіны.
  • На пачатку 2023 году СМІ паведамілі, што Ўлад А4 падпісаў кантракт з VK Відэа. Гэта імаверна зьвязана з тым, што пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну YouTube афіцыйна заявіў аб прыпыненьні манетызацыі ў Расеі, то бок даходы ад рэклямы ў YouTube стваральнікам кантэнту больш не выплочваюць, а асноўная частка аўдыторыі Ўлада Бумагі — з Расеі. Агулам у бізнэсе беларускага блогера ўсё яскравей бачны фокус на Расею, казалі «Белсату» экспэрты.
  • У 2019 годзе Ўлад Бумага атрымаў дыямэнтавую кнопку Youtube, якая даецца ўладальнікам каналаў на Youtube, колькасьць падпісчыкаў на якіх перавысіла 10 мільёнаў чалавек. Тады, паводле дадзеных аналітычнага сэрвэра Brand Analytics, ён быў другім паводле папулярнасьці сярод усіх расейскамоўных Youtube-блогераў.
  • Блогера неаднойчы абвінавачвалі ў плягіяце. Так, у 2021 годзе амэрыканскія блогеры MrBeast і JustDustin абвінавацілі Ўлада Бумагу ў капіяваньні вокладак і ідэй для відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG